Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Мысе́ка 1 (дзіцячае) ’мошка’ (Нас.). Балтызм. Параўн. літ. muselė, musytė ’мушка’, masalas ’мошка’.

Мысека 2 (дзіцячае) ’калматы мядзведзь’ (Нас.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. meška ’мядзведзь’. Гл. таксама мышэка, машэка.

Мы́ска ’сорт бульбы’ (ганц., Сл. ПЗБ). Няясна.

Мыслён ’паўбатыст’ (Шпіл.). Да муслін (гл.). Канец слова аформлены паводле бел. лён.

Мыслі́вец, мысліве́ц ’паляўнічы’ (Сцяшк.), мысліўца ’паляўнічы з гончымі’, мысліўства ’паляванне з сабакамі’ (Нас.), мыслівы ’паляўнічы’ (Янк. БП), ст.-бел. мысливецъ, мысливство ’тс’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. myśliwiec, myśliwstwo (Булыка, Лекс. запазыч., 90; Кюнэ, Poln., 79), якія ад myśleć, myśl. Да мысль (гл.).

Мыслі́вы 1 ’кемлівы’ (нараўл., Мат. Гом.). Укр. мисли́вий ’разумны, кемлівы’, рус. тамб. мысливый ’тс’, ст.-польск. myśliwy ’чалавек, які думае, задумваецца’, чэш. myslivý, серб.-харв. misliv, mišļiv. Прасл. myslivь. Да мы́сліць (гл.).

Мы́слік ’ручны інструмент для прабівання невялікіх дзірачак у метале, камені, скуры і г. д. (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Касп.; КЭС, лаг.; беш., Сл. Эп.-Шып.). З польск. myślik ’тс’, якое з ням. Meissel ’далато’ (Варш. сл., 2, 1088).

Мыслі́цель ’мудрэц, філосаф’ (ТСБМ). З рус. мысли́тель (Крукоўскі, Уплыў, 38 і 57). Аналагічна мыслі́цельны, мы́сліцца, мы́слімасць, мы́слімы (Крукоўскі, там жа, 58).

Мы́сліць ’разважаць, супастаўляючы думкі або з’явы рэчаіснасці і робячы з іх вывады’, ’уяўляць у думках, жадаць’ (ТСБМ, Нас., Яруш.), мыслява́ць ’разважаць’ (мазыр., Нар. Гом.). Укр. мислити, рус. мыслить, польск. myśleć, н.-луж. mysliś, в.-луж. myslić, чэш. mysliti, славац. myslieť, славен. mísliti, серб.-харв. ми̏слити, макед. мисли, балг. мисля, ст.-слав. мыслити (мышлѫ). Прасл. mysliti, якое з myslь > мысль (гл.).

Мысль ’думка’, ’дума’ (ТСБМ, Яруш.), мыслі ’думкі’ (мядз., іўеў., Сл. ПЗБ). Укр. мисль, мисля, рус. мысль, польск. myśl, н.-, в.-луж. mysl, чэш. mysl, славац. mysel, славен. mȋsel, mísel, серб.-харв. ми̑сао, макед. мисла, балг. мисъл, ст.-слав. мысль. Прасл. myslь традыцыйна выводзяць з mud‑tlь (Трубяцкой, ZfslPh, 2, 117) і падаюць роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. maũsti (maudžiù) ’ныць’, ’сумаваць’, ’вельмі жадаць’, ãpmaudas ’прыкрасць’, гоц. gamaudjan ’прыгадваць’, ufarmaudei ’забыццё’, ст.-грэч. μύθος ’мова, слова’, у Гамера ’думка’ μυθέομαι ’гавару, размаўляю, абмяркоўваю’, новаперс. mōye ’скарга’, магчыма, ст.-ірл. smūainim ’думаю’ (< *smoudniō). (Міклашыч, 208; Траўтман, 171; Мее, 416; Фасмер, 3, 25; Махэк₂, 385; Бязлай, 2, 185). Фрэнкель (420) адхіляе роднаснасць паміж слав. myslь і літ. maũsti і суадносіць з мудзіць (гл.). Тапароў (Этимология–1963, 5–43) пераканаўча сцвярджае, што прасл. myslь — стары аддзеяслоўны назоўнік *monslĭ‑ (< і.-е. *men‑), роднасны да mǫdrъ (гл. мудры), і параўноўвае з літ. mąslùs ’удумлівы, кемлівы, разважлівы’, mąstýti ’мысліць, меркаваць, разважаць’ (< і.-е. *man‑ < *men‑), звязваючы прасл. myslь з mьnitъ. Ва ўсх.-слав. мовах у лексемы myslь завужана семантыка, і яна амаль выцеснена прасл. duma > ду́ма (гл.) (Мартынаў, Лекс. взаимод., 84).

Мысок ’насок’ (ТСБМ, Нас.; добр., Мат. Гом.). Да мыс (гл.).