Лыча́к ’кароткая вяроўка з пятлёй (Бяльк., Нар. Гом.), рус. наўг., урал. лычаг ’вяроўка з лыка’, калін. лыча́га ’кара з ліпы’, укр. лича́к ’вяроўка з лыка’, ’лыганы лапаць’, ’абутак з лыка’. Да лыка 1 (гл.).
Лычба́н ’зняважлівае слова на хлопца-падлетка’ (КЭС, лаг.). Да лызба́н (гл.).
Лычкі ў выразе лазовые лычкі ’лазовыя лапці’ (Федар. Дад.). Да лыка 1 (гл.).
Лы́чо ’лыка’ (Кліх) — зборнае ад лыка 1 (гл.) < лы́чча.
Лычок ’ручка на кассі’ (капыл., Шатал.). Да лучок, лук 1 (гл.). Відавочна, гэта «гіперправільная» форма (адваротная да рэгулярнай з’явы пераходу ы > у).
Лы́чыкі ’трэскі, стружка з ляшчыны’ (зэльв., Сл. ПЗБ), лы́чына ’палоска лубу з карой’ (в.-дзв., там жа). Да лыка 1 (гл.).
Лы́штва ’планка’ (Клім.), ’жэрдкі, якія ўпоперак прыбіваюцца да крокваў вышэй палавіны іх вышыні’ (Тарн.). Да лі́штва (гл.).
Ль — часціца ў словах: хтоль, штоль, якіль ’хто-небудзь і г. д.’ (Янк. 3.), як і рус. ‑ль з’яўляюцца другаснай формай з прасл. ‑li (укр. ‑ли). Паводле Зубатага (Studie, 2, 52–54), яна спачатку была часціцай настрою (параўн. рус. ты река ли моя, реченька або сторона ли моя, сторонушка), пасля з яе развіліся ўзмацняльная і абмежавальная функцыі, пазней альтэрнатыўная, якая выражалася ў пытанні. Больш падрабязна гл. ESSJ SG (2, 409–413).
Льві́ны, ільві́ны і іншыя словы з гэтым коранем — да леў (гл.).
Львіны зеў ’зарніца звычайная, лянок, Linaria vulgaris Mill.’ (Бейл.). Да леў і зеў (гл.). Матывацыя: кветка падобна да морды льва. Параўн. чэш. paštička, paščeka, славац. pyšťok, pyštek ’морда, лыч, пашча’ або чэш. pséček (< pes ’сабака’); лац. caput canis, ням. Hundskopf для львінага зева, Antirrhinum majus L., рус. дан. львиные ротики ’тс’.