Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Во́зера ’прыродны вадаём або штучны ставок’ (БРС, Яруш., Шат., Касп., Бяльк., КТС); ’ста́рык на лузе’; ’крыніца’ (Яшк.). Рус. о́зеро, дыял. о́зер, укр. о́зеро, ст.-рус. озеро, ст.-слав. ѥзеро, ѥезерь, польск. jezioro, чэш. jezero, славац. jazero, в.-луж. jezor, н.-луж. jazor, каш. jezor, серб.-харв. jȅzero, славен. jezȇro, jȇzer м. р., jézera ж. р., балг. е́зеро ’возера; крыніца ў рацэ або вільготнай глебе’. Прасл. *ęzęra — форма з перагаласоўкай jezero (БЕР, 1, 482). Роднаснымі з’яўляюцца літ. ẽžeras, ãžeras ’возера, сажалка, стаў’, лат. ezers ’тс’, ст.-прус. aśsaran ’тс’ (Бернекер, 1, 455), грэч. Ἀχέρων ’найменне ракі ў апраметнай’, ἀχερούσία ’балоцістыя воды’ (Траўтман, 73). Далей ёсць падставы для збліжэння з слав. ezъ (гл. яз) (Мейе, BSL, 25, 11 і наст.; 29, 38 і наст.; БЕР, там жа; Слаўскі, 1, 571; Машынскі, JP, 37, 299; Тапароў, Прус., 131 і наст.). Гл. таксама Фасмер, 3, 125.

Во́зкрі (Бяльк.). Гл. вазгры.

Во́знік (БРС, Нас., Бяльк.). Ад воз з суф. ‑нік, які ў бел. мове быў прадуктыўным пры ўтварэнні Nomina agentis яшчэ ў старажытны перыяд (Суффикс. словообр., 65). Але, па даных КГС, гэта слова адзначана толькі ў значэнні ’возны конь’. Сучаснае вознік ’возчык’ з’явілася па лексіка-семантычнаму спосабу словаўтварэння.

Во́ін (БРС, КТС). Рус. во́ин, укр. воїн, ст.-рус. воинъ, ст.-слав. воинъ, балг. паэт. воин, серб.-харв. во̀јни̑к, славен. vojník, чэш., славац. vojín, voják. Утворана пры дапамозе суф. адзінкавасці ‑inъ ад прасл. *vojь з магчымым значэннем ’група войска’ (Махэк₂, 696; БЕР, 172). Іншая ступень чаргавання ў ст.-слав. повинѫти ’пакарыць, заваяваць’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. vejù, výti ’гнаць(ца), праследаваць’, vajóti імперф., ст.-інд. vḕti ’праследуе, імкнецца да’, авест. vayeiti ’гоніць, праследуе’, лац. vēnor, ‑āri ’паляваць’, ст.-ісл. veiðr ’паляванне’, ст.-в.-ням. weida ’тс’, грэч. ἵεμαι ’імкнуся, жадаю’, ірл. fíad ’дзічына’, лац. proelium*provoiliom) (Фасмер, 1, 334; Траўтман, 345 і наст.; Шанскі, 1, В, 141 і наст.).

Вой выкл. (БРС, КТС, Нас., Шат., Бяльк.). Рус. ой, укр. ой. Гукаперайманне (Праабражэнскі, 1, 641; Фасмер, 3, 126).

Во́йкала ’хто бесперастанна войкае’ (Нас.). Да войкаць.

Во́йкаць (БРС, Нас., Шат., КТС). Рус. о́йкать, укр. о́йкати, славац. jojkať ’тс’. Да вой пры дапамозе суфікса ‑ка, які ўтварыўся ў працэсе перараскладання дзеясловаў, утвораных ад выклічнікаў, меўшых гэта ‑к, як бурк‑, буркати і г. д. (Смаль–Стоцкі, Прім. словотвір, 83).

Во́йска (БРС, КТС, Нас., Бяльк., Шат., Мал., Сцяшк.). Рус. во́йска, укр. ві́йсько, ст.-рус. воиско, ст.-слав. воиска, польск. wojsko, чэш., славац. vojsko, в.-луж. wójsko, балг. войска, макед. војска, серб.-харв. во́јска, славен. vójska. Прасл. vojьsko. Гл. воін (Фасмер, 1, 335). У словаўтваральных адносінах гэта nom. kol. ад vojь ’воін’ (Махэк₂, 698). Інакш Шанскі (1, В, 143) і Скок (3, 612), якія разглядаюць яго як субстантывіраваны прыметнік з суф. ‑ьsk ад vojь.

Войт гіст. ’сельскі стараста, прыказчык у часы прыгону’ (БРС, Нас., Касп., Гарэц., Мядзв., Шпіл.). Запазычанне з польск. wójt, якое ў сваю чаргу са с.-в.-ням. Voget ’дазорац, правіцель’ лац. vocātus, advocātus (Міклашыч, 393; Фасмер, 1, 335; Кюнэ, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 67). Менш. верагодна Жураўскі (БМ, 61) аб непасрэдным запазычанні беларускага слова з с.-в.-ням. Voget, Voit ’дазорац, правіцель’.

Во́йчым ’няродны бацька’ (Нас., КЭС, Гарэц., Др.-Падб.). Гл. айчым.