Ні́ўка 1 ’памянш. ад ніва’ (Нас., Бяльк., ТС), ’агароджвае месца для жывёлы ў полі’ (ДАБМ, камент. 785). Гл. ніва.
Ні́ўка 2 ’пырнік паўзучы, Agropyron repens’ (маг., Кіс.). Відаць, да ніва; матывацыя тлумачыцца, магчыма, тым, што праросшы на полі пырнік прыпамінае засеяны ўчастак.
◎ Ніўпа́мкі ’не ў памяці’ (Некр.; калінк., З нар. сл.). Паводле Карскага (2–3, 69), адназоўнікавае прыслоўе з суфіксам -/сі, далучаным непасрэдна да кораня паж-, гл. памяць, помніць, параўн. ніўцям, неўпрыцям!d (да цяміць) і пад.
◎ Ні́хвець ’недамагаць, чэзнуць’, ніхневаць ’тс’ (ТС). Няясна; магчыма, утворана ад дзеяслова хвеяцца (хвѣицьца) ’хістацца’ (Нас.), польск. chwiać ’згібаць, хістаць’, укр. хвіяти ’нахіляць, гойдаць’ і пад., ні‑ ў гэтым выпадку мела б узмацняльны характар, чым і тлумачыцца яго націскны характар. Відаць, выпадковае падабенства да балг. дыял. нехвелам ’недамагаць, хварэць’, нехвель ’хвароба, слабасць’ (Гераў), якое лічыцца грэцызмам.
◎ Ні́храць (ніхрэць) ’недамагаць, чэзнуць’ (ТС), ніхрыты ’чахнуць, сохнуць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна; магчыма, у аснове дзеяслоў тыпу рус. хрять ’цягнуцца марудна і з цяжкасцю’, суадносны з польск. ochrzely ’чэзлы’ і пад. (параўн. Фасмер, 4, 281); у такім выпадку ні‑ мае ўзмацняльны характар, чым, магчыма, тлумачыцца і націск на ім. Нявысветленыя адносіны да балг. дыял. нехареіа ’марнець, чахнуць, чаўрэць’, з якім суадносіцца нехар (Стойчев, СбНУ, XXXI, 306), нехрь, нехър ’лянота, гультайства’, нехрив ’лянівы, вялы’ (Гераў), параўн. радоп. харее ’спрыяе’.
Ніхто́ ’ніхто, ніводзін чалавек’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ніхто́, рус. никто́, польск. nikt, арх. nikto, чэш. nikdo, славац. nikto, в.-луж. nichtó, н.-луж. nicht, славен. níkdo, серб.-харв. ни̏ко, макед. нико, балг. ни́кой. Прасл. *nikъto, спалучэнне адмоўя ni‑ і займенніка *kъto (гл. хто).
Ніц 1 ’ніцма, тварам да зямлі’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Пятк., Шат., Сл. ПЗБ), укр. ниць, рус. ниц, ничь, ст.-чэш. nic, славен. nic, серб.-харв. ниц, параўн. ст.-слав. паде ниць. Прасл. *nicь параўноўваюць з лат. nica ’мясцовасць уніз па рацэ’, ст.-інд. nīcas ’нізкі’, nicāt, nīcāiş ’унізе’, ст.-в.-ням. nidar ’уніз’, што выводзіцца з асновы і.-е. nī‑ ’уніз’ (Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 222).
Ніц 2 ’спод, левы бок тканіны ці адзежы’ (Нас.), рус. ничь ’тс’, польск. nice ’левы бок тканіны’, славац. níce ’тс’ (< польск., Махэк₂, 399), серб.-харв. нице ’навыварат’. Гл. ніц 1.
Ніц 3 ’нічога’ (Сл. ПЗБ, Сцяц., Шатал.), ст.-бел. ницъ (1501) < ст.-польск. nic (Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Ніцава́ць ’пераварочваць, перашываць адзежу ўсярэдзіну добрым бокам’ (Нас., Гарэц., Грыг.). Да ніц 2 (гл.); паводле Цвяткова (Працы кл. філал., 1, 75), «ц у гэтым слове не з’яўляецца заходнеславянскай асаблівасцю: беларускае і расійскае ниц паходзяць з кораня ник»; насуперак Кюнэ, 81 (< польск. nicować ’тс’), Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 120 (недакладная калька з рус. лицевать).
◎ Ніцака́ ’ніц, тварам уніз’ (Ян.). Тое, што і ніці (гл.) з «пустой» часціцай ‑ка, якая не дадае «ніякага асаблівага адцення» (Карскі 2-3, 68).
◎ Ніцалаза́ ’вярба размарыналістая, Salix rozmarinifolia L.’ (мін., Кіс.; Шат.), ніц‑лази, ніцая лаза ’нізкарослая вярба з тонкімі галінкамі і дробнымі лістамі’ (Др., Бяльк.), ніцлази ’жаўтазель фарбавальны, Genista tinetoria L.’ (гродз., Кіс.), ніцая лаза ’лазаніца, Naumburgia thyrsiflora Keich.’ (сураж., Касп.), ніцыя лозы, фалькл. (мін., Шн.), параўн. рус. зах. ницелоз ’Salix repens L.’ (Даль), укр. ницелоз ’тс’ (Грынч.). Да ніцы (гл.), да семантыкі параўн. ніцы (ницый) ’які нізка расце (аб кустах лазы)’ (пін., Доўн.-Зап., Жен. доля, 56), ніцая ’плакучая (бяроза)’ (Пал., 33).
Ні́цам ’ніц, тварам уніз’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), параўн. балг. радоп. ни́цом ’тс’, серб.-харв. nicem ’тс’. Паводле Карскага (2–3, 75), аналагічнае ўтварэнне да аднаназоўнікавых прыслоўяў, узнікшых з формы тв. скл.