◎ Ніцалаза́ ’вярба размарыналістая, Salix rozmarinifolia L.’ (мін., Кіс.; Шат.), ніц‑лази, ніцая лаза ’нізкарослая вярба з тонкімі галінкамі і дробнымі лістамі’ (Др., Бяльк.), ніцлази ’жаўтазель фарбавальны, Genista tinetoria L.’ (гродз., Кіс.), ніцая лаза ’лазаніца, Naumburgia thyrsiflora Keich.’ (сураж., Касп.), ніцыя лозы, фалькл. (мін., Шн.), параўн. рус. зах. ницелоз ’Salix repens L.’ (Даль), укр. ницелоз ’тс’ (Грынч.). Да ніцы (гл.), да семантыкі параўн. ніцы (ницый) ’які нізка расце (аб кустах лазы)’ (пін., Доўн.-Зап., Жен. доля, 56), ніцая ’плакучая (бяроза)’ (Пал., 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)