Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ніва́дзіць: звадзіць табе ’так табе і трэба’ (навагр., З нар. сл.; стаўбц., Нар. сл.). Відаць, да вадзіць (гл.), аднак семантычная матывацыя няясная (’не шкодзіць’?).

Ніве́сць ’невядома’ (Шат.), нівісь ’тс’ (Нас.), нівісь ’тс’ (Бяльк.), нівясь ’тс’ (Мат. Гом.), нівесь як ’невядома як’ (Яруш.), нівісь куды ’невядома куды’ (Грыг.), нівісь адкуль ’раптам’ (Грыг.), нівець дзе ’невядома дзе’ (слон., Жыв. сл.). Паводле Карскага (2–3, 254, 260), у аснове — скарочаная форма 3‑й ас. дзеяслова вѣмь (гл. ведаць), параўн. рус. невесть ’тс’.

Ні́веч (нивичь) ’нішто, нікчэмнасць’: въ нивичь пошло (Нас.), укр. невіч ’тс’, нівець ’тс’: пішло в нівець. Відаць, запазычана з польск. арх. niwecz ’у нішто’, звычайна wniwecz, wniwec ’тс’, што са спалучэння *пі иъ іь літаральна ’ні ў вошта’ (*čъ — старая форма наз. він. скл., гл. што); пра запазычанне сведчыць незвычайная вакалізацыя прыназоўніка *иъ, параўн. у ст.-бел. в ни ве што (з паўтарэннем прыназоўніка) побач ни в што (XV ст., Карскі 2-3, 215), а таксама ўкраінская форма з «мазурэннем» (ц замест ч). Параўн. Брукнер, 364; Махэк₂, 399; ESSJ SG, 2, 489. Гл. таксама нявечыць.

Ніве́чыць ’калечыць’ (Нас.). Гл. нявечыць.

Нівэ́зь (ни‑вэзь) ’ніяк нельга’: Ни‑вэзь нечимъ помочь (Нас.). Фармальна падобнае да нівесь ’невядома’ (гл. нівесць), аднак семантыка пярэчыць такому дапушчэнню, другая частка прыпамінае польск. weź ’вазьмі’, што магло б сведчыць пра запазычанне.

Нівя́нка ’кветка, падобная да рамонку’ (Мат. Гом.), відаць, нівянік, рус. нивяник ’Leucanthemum DC (Кіс.). Да ніва (гл.), ці да вянуць, параўн. балг. невян, серб.-харв. не̏вен ’календула’.

Нівяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. voveruškos ’лісічкі’, параўн. вавярушкі, авярушкі ’вясеннія апенькі’. Магчыма, увядзенне адмоўя для дыферэнцыяцыі (параўн. рус. клён/неклён і пад.).

Ніга́дкі ’бесклапотна, ні аб чым не думаючы’ (Бяльк.), ’добра’ (Ян.), ’хоць бы што, нядоўга думаючы’ (ТС), ні гадкі ’як ні ў чым не бывала, як з гусі вада’ (Шат.). Гл. гадка ’размова’, г. зн. ’без доўгіх размоў’.

Ніганьбі́тны ’паслухмяны, памяркоўны; нягрэблівы’ (Янк. 1). Да ганьбіць (гл. ганьба), у аснове семантыкі выраз не даваць ганьбы *не мець заганы’. Параўн. ганьбітны ’дэфектны’ (Сл. ЦРБ).

Ні́г̌аць ’заглядваць, выглядваць’ (мін., ул. інф.). Гл. ні́каць.