◎ Ні́веч (нивичь) ’нішто, нікчэмнасць’: въ нивичь пошло (Нас.), укр. невіч ’тс’, нівець ’тс’: пішло в нівець. Відаць, запазычана з польск. арх. niwecz ’у нішто’, звычайна wniwecz, wniwec ’тс’, што са спалучэння *пі иъ іь літаральна ’ні ў вошта’ (*čъ — старая форма наз. він. скл., гл. што); пра запазычанне сведчыць незвычайная вакалізацыя прыназоўніка *иъ, параўн. у ст.-бел. в ни ве што (з паўтарэннем прыназоўніка) побач ни в што (XV ст., Карскі 2-3, 215), а таксама ўкраінская форма з «мазурэннем» (ц замест ч). Параўн. Брукнер, 364; Махэк₂, 399; ESSJ SG, 2, 489. Гл. таксама нявечыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)