Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лупаві́ны ’лупіны ад бульбы’ (Сцяц., Сцяшк.), лупаві́на ’тс’, ’шалупайка ад яйка’ (баранав., Сл. ПЗБ), каш. łúpovʼina ’лупіны ад агародніны, арэхаў’. Праформа lupovina < lupa < lupiti > лупі́ць1 (гл.) (Слаўскі, 5, 346). Аб суфіксе ‑авін‑ы гл. Сцяцко (Афікс. наз., 22), які з ‑ov‑in‑a (Слаўскі, SP, 1, 120–121).

Лупавокі ’лупаты’, ’які часта лыпае павекамі’ (Нас. Доп.), лупавокій, луповокі ’вірлавокі’ (Мат. Маг., ТС), лупавокенькій ’тс’ (мсцісл., Нар. словатв.), смал. луповокий ’тс’. Аналагічна рус. варон. лупобе́льмый, цвяр., пск. лупогла́з ’тс’. Да лу́па3 і вока (гл.).

Лупаі́, лупаі́ны ’абчысткі ад бульбы’ (Янк. 1, ТС), лупа́йка, лупа́йкі, лупа́ўкі, лупэйка ’тс’, ’стручок, лупіна’, ’лупіны ад яек’, ’вонкавы каляплоднік арэха’ (Вешт., Клім., Мат. Гом., Сл. Брэс., Мат. Маг., ТС, Сцяшк. Сл.; лун., лельч., ЛАПП). Утвораны ад лупі́ць1 < лупа́ (гл.). Аб суфіксах ‑ай‑, ‑ай‑ка гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23).

Лупа́к ’грымак, кухталь’ (ТС). Да лупі́ць1 ’лупцаваць’. Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23–25).

Лупакі́ (іран.) ’вочы’ (Сцяшк.). Да лу́па3 (гл.).

Лу́пала, лу́пало ’маргун’ (ТС). Утворана ад палес. лупа́ты ’які плюскае вачыма’. Аб суфіксе ‑ал‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 93–94). Сюды ж лу́палка ’тс’ (ТС).

Лупані́на ’вельмі хуткі і лёгкі даход, асабліва хабар’ (Нас.). Да лупі́ць1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).

Лупану́ць ’рвануць, пацягнуць’ (ТС), ’моцна ўдарыць’ (віл., Сл. ПЗБ), лупяну́ць ’тс’ (Нас., ТСБМ), лупену́ць ’тс’, ’раздзерці’, ’падраць’, ’наесціся’ (ТС), лупляну́ць ’выцяць’ (Юрч. Вытв.), лупяну́цца ’упасці, пабіцца’ (Нас.). Да лупі́ць1 (гл.). Аб суфіксе ‑ану‑ гл. Бел. гр. 2 (1, 328–329) і Слаўскі (SP, 1, 44–45). Мяккасць папярэдняй зычнай залежыць ад мяккасці зычнай словаўтваральнай лексемы, таму можна меркаваць, што формы з ‑ану‑ ўзыходзяць да лупа́ць < прасл. lupati ’ўдараць, біць, стукаць’.

Лупаны́ ’камякі, бульбяная каша’, лупуны́ ’ляпёшкі з мукі і варанай тоўчанай бульбы’ (Бяльк.). Да лупі́ць1 ’ачышчаць вараную бульбу ад лупінаў’. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 26). Сюды ж лупанэ́ ’бульба ў мундзірах’ (Вешт.).

Лупа́р ’белавочка, Abramis sapa’ (Іпуць, Днепр, Сож, — Дэмб. 1, Жук.). Відавочна, кантамінаваная назва з рус. алан., уладз. ло́парь ’від плотвы, Abramis björkna’, якое з фін. looperi, loopero ’тс’, і ўкр. (паўночны бераг Чорнага мора) лупи́рка, лупі́рка ’гусцяра’, якое з тур. lüfer, lufer ’тунец’ (Фасмер, 2, 518 і 534).