Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Квісць ’цвісці’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.). Гл. квет.

Квіт ’пісьмовае пасведчанне аб чым-небудзь, квітанцыя, білет’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Гарэц., Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Жд. 3, КЭС, лаг., Касп.), ’хопіць, канец’ (ТСБМ, Касп., Нас., Бяльк.), ’вокліч незадавальнення чыім-небудзь нецярпеннем’ (Нар. лекс., Янк. БП). Апошняе ў выразе квіт тваёй міласці. Ст.-бел. квитъ ’квіт’ (з 1529 г.). Са ст.-польск. kwit ’тс’ (Булыка, Запазыч., 146). Польск. kwit у сваю чаргу з с.-лац. quitus ’вольны ад абавязкаў’ (магчыма, праз с.-в.-ням. quit ’вольны, аплачаны’) (Слаўскі, 3, 496).

Кві́та ’задавальненне, канец’ (Нас., Шат., Сл. паўн.-зах.). Гл. квіт.

Квітава́цца ’жывіцца, карміцца, эканоміць, быць ашчадным, вяртаць доўг, разлічвацца’ (Сл. паўн.-зах., Весці, 1969, 4, 132). Гл. квіт.

Квіта́нцыя ’афіцыйная распіска ў атрыманні ад каго-небудзь грошай або іншых каштоўнасцей’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). Ст.-бел. квитация, квитанция ’тс’ (з 1486 г.) < польск. kwitacja ’тс’ < с.-лац. quitacio, quitantia (Булыка, Запазыч., 146; Слаўскі, 3, 497).

Квітару́сьнік ’кніжачка бланкаў, квітанцый, квітоў’ (Нар. сл.). Да квіт (гл.). Словаўтварэнне прадугледжвае тры суфіксы: ‑ар‑усь‑нік. На жаль, словы *квітар і *квітарусь не засведчаны.

Квіта́цца ’расквітвацца, разлічвацца’ (ТСБМ, Нас.). Гл. квіт.

Квіт́аць ’прымаць у разлік, задавальняць’ (Нас.). Гл. квіт.

Кві́тка1 ’вянок з жытніх каласкоў’ (Сл. паўн.-зах.), ’мяцёлка проса, аўса, грэчкі’ (Выг.) (Лекс. Палесся, 64–65). Кантамінацыя кветка (гл.), кітка, кета (гл.) і, магчыма, ветка з агульным значэннем ’колас аўса або проса’.

Кві́тка2 ’заканчэнне работы (будавання, жніва, сяўбы)’: «У нас квітка, дом накрыт» (Выг.). Гл. квітка©.

Квітне́ць ’распускацца, расцвітаць (пра кветкі)’ (ТСБМ). Гл. квет.