◎ Квітару́сьнік ’кніжачка бланкаў, квітанцый, квітоў’ (Нар. сл.). Да квіт (гл.). Словаўтварэнне прадугледжвае тры суфіксы: ‑ар‑усь‑нік. На жаль, словы *квітар і *квітарусь не засведчаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)