◎ Лашбякі́ ’назва сцяблоў і лісця буракоў’ (гродз., ДАБМ) — калі гэта не памылковае напісанне лексемы ламбякі (гл.), тады можна меркаваць аб кангамінаванай назве, утворанай ад літ. laužas ’сухая галіна’ і lambas ’націпіна буракоў’ (?).
◎ Лашку́т ’чалавек, які дзесьці бадзяецца і заўсёды спазняецца’ (глус., Янк. Мат.). Да лахаць© (гл.). Утворана, як минь‑ ку́т: маніць > манько > манькут (Сцяцко, Афікс. наз., 70). Параўн. таксама драг. ланко ’тс’.
◎ Лашт, лаштъ, ластъ ’груз’, ’адзінка вагі сыпкіх рэчываў’. Запазычана з с.-в.-ням. last праз польск. мову (Жураўскі, Бел. мова, 63; Чартко, Пыт. мовазн. і методыка, і 18: Булыка, Запазыч., 153).
◎ Лашта́й ’гультай’ (жлоб., Нар. словатв.). Укр. харк., дненрапятр. лаштабей ’тс’ (лаянка на дзяцей). Генетычна роднаснае да серб.-харв. lästan ’той, хто не хоча працаваць’, ла‑ стовати ’гультаяваць, жыць прывольна’. Да last ’гультай, лядашчы’. Паводле RHSJ (5, 908), ‑а‑ ў гэтым слове стаіць замест старога ‑ь‑. У такім выпадку цяжка растлумачыць вакалізм усх.-слав. лексем. Прыняўшы ж версію пра запазычанне ва ўкраінскую мову (а адтуль — у бел. гаворкі) з серб.-харв. last (?), можна меркаваць аб самастойным словаўтварэнні пры дапамозе суф. ‑ай (як гультай, рус. слюнтяй, завсегдатай).
◎ Лашупа́йка ’лушпіна’ (нараўл., браг., Мат. Гом.). У выніку метатэзы з шалупайкі (гл.).
◎ Лашча́віна ’лагчына’ (Касп.; брасл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лощовино ’тс’. Утворана ад лажок (< лог) і суф. ‑авін‑а (як кругловіна, чыставік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.
◎ Лашчаі́на ’месца, дзе раней цякла рака’, ’рэчышча’ (Сцяшк.), лун. лошчавіна ’старое рэчышча’ (Шатал.). Утворана ад лашчьіна (лажчына) (гл.) і суф. ‑(а)іна на узор ручаіна.
◎ Лашча́к 1 ’ласкавае жарабя, якое ідзе да рук’ (КЭС, лаг.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лашак (гл. лата) і лашчыць (гл.). Не выключана магчымасць уплыву народнай этымалогіі лексемы ланчак (гл.) ’жарабя, якое нарадзілася ў мінулым годзе’. Слон/ < прасл. оі‑пі.
◎ Лашча́к 2 ’лагчына’ (брасл., Сл. паўн.-зах.). Да лог (гл.). Утворана ад лажок (гл.) і суф. -(})акъ.
◎ Лашчо́нец, лашчоніц ’падхалім, падліза’ (Бяльк.). Утворана ад лашчыць (гл.). Дзеяслоў лашчоніцца ’лашчыцца (пра падхаліма)’ мае адыменнае ўтварэнне. Аб суфіксе ‑онец гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27.
◎ Лашчы́на ’нізкае месца на полі’, ’нізіна’ (Выг., Сцяшк., Бяльк., Касп.; паўд.-усх., КЭС; віл. іўеў., навагр., круп., Сл. паўм.-зах.), < ілажчына < лажок + ін‑а. Да лог (гл.). Інакш Куркіна (Этымалогія–1974, 50), якая адносіць рус. лощина ’тс’ да этымалагічнага гнязда lesk‑/lošk‑.