Ме́люс (арго) ’мёд’ (Рам. 9), ’цукар горшага гатунку (Нас.), рус. ме́люс, ме́лис ’тс’. З новав.-ням. Melis, якое з франц. mélis < лац. melitium (Фасмер, 2, 597), mellītus ’салодкі, як мёд’ < mel ’мёд’.
*Ме́люх, мэ́люх ’вельмі рухомы хвост’, ’балбатун, пустаслоў’ (Клім.). Да малоць (ад асновы мел‑). Аб суфіксе ‑uchъ гл. Слаўскі, SP, 1, 74; Сцяцко, Афікс. наз., 70.
Меляя́ ’той, хто меле языком’ (Янк. 3.). Рус. пск., цвяр., валаг., вяц. мелея ’тс’, ’млён’, ’млын’, ’млынар’, серб.-харв. мељаја ’мліва’, ’млын, кола якога круціць конь або асёл’. Прасл. melěja. Да малоць (гл.).
Мемарыя́л ’гандлёвая кніга для запісаў’, ’скульптурнае збудаванне — помнік на месцы якой-небудзь падзеі’, ’спартыўнае спаборніцтва ў гонар падзеі, асобы’ (ТСБМ). З рус. мемориал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое праз новав.-ням. Memorial ці франц. mémoriał (Фасмер, 2, 597) або праз італ. (Ин. сл., 1988) з лац. memoriālis ’памятны’ < memōria ’памяць’.
Мембра́на ’тонкая пласцінка, здольная вагацца’ (ТСБМ). З рус. мембрана ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з лац. membrāna ’скурка’, ’тонкі пергамент’. З апошняга праз ст.-польск. мову ст.-бел. мембранъ, мамрамъ, мамранъ, мембрамъ, мемранъ ’пергамент, дакумент на пергаменце’ (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 57).
Ме́мка ’варшаўка — гатунак бульбы’ (Янк. 1). Відаць, з немка < польск. niemka, параўн. польск. прудн. mʼymʼec ’немец’.
Мемуа́ры ’літаратурны твор у форме ўспамінаў аўтара аб падзеях мінулага’ (ТСБМ). З рус. мемуары ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85), якое з франц. mémoires ’тс’ (Фасмер, 2, 597).
Мен ’мена’ (Нар. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем ме́на і абме́н (гл.).
Мена ’абмен’ (ТСБМ), укр. мі́на, рус. ме́на, ст.-польск. miana, польск. zmiana, в.-луж. měna, чэш. měna, славац. mena, славен. męna, серб.-харв. мијѐна, макед. мена, балг. мя́на, мена́, ст.-слав. мѣна. Прасл. měna. Роднаснымі да яе з’яўляюцца літ. maĩnas, ãtmainas ’тс’, atmaina ’перамена’, лат. maîna, maĩņa ’тс’, гоц. ge‑mains, лац. commūnis ’агульны’, ірл. móin, máin ’каштоўнасць’, ст.-інд. máyatē ’мяняе’, — і.-е. *moi‑nā (Бернекер, 2, 48; Фасмер, 2, 598; Махэк₂, 359; Скок, 2, 421; Аткупшчыкоў, Из истории, 148; Мартынаў, Лекс. взаим., 164). Сюды ж мяня́ць (гл.). Бязлай (2, 177) мяркуе, што прасл. mena ўзнікла з дзеяслова měniti ’мяняць’.
Менава́ць ’згадваць’, ’называць паводле імені’, менава́цца ’называцца’ (Нас.), ст.-бел. меновати, мяновати, менити, мянити ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mianować, mienić ’тс’ (Жураўскі, SlOr, 10, 1961, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 130; Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 48). Сюды ж ме́нка ’згадка, упамінанне’ (Нас.).