Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Незапаміна́йка ’незабудка’ (Жд. 2; воран.; Шатал.). З польск. niezapominajka ’тс’ (ад zapominać ’забываць’, параўн. запаміниць ’засвойваць, трымаць у памяці’), якая ў сваю чаргу калькуе заходнееўрапейскія назвы, гл. незабудка.

Не́збалазь ’ахвота’: Ікия вам нёзбылызь грязь іціць мясіць (Юрч. Фраз. 1). Гл. небалазь.

Не́згаль ’слота’ (Марц.). Цёмнае слова.

Незграбоцце (нізграббцё) ’нязграбны чалавек’ (Сцяц., Сцяшк.; навагр., Жыв. сл.). Ад нязгрибны (гл.).

Нездале́ка ’той, у каго мала фізічнай сілы’ (Янк. 3.), нездаляка ’тс’ (Пятк. 2), нездалётнік ’нямоглы, слабы чалавек’ (Янк. 3.), ад нездалёць, ніздалёць ’быць слабому здароўем, нядужаму, хвораму’ (Янк. 1; глус., Янк. Мат.), нездалётнынямоглы, фізічны слабы’ (Янк. 1), з не здолець ’не адолець, не мець сілы што-небудзь зрабіць’; гл. здолець.

Не́зла (незло) ’даволі добра’ (Нас.). Адаптаваны паланізм nieźle ’добра, нядрэнна’ (ад źle ’дрэнна’).

Незумы́сня ’ненарокам, выпадкова’ (Колас). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), у выніку кантамінацыі блізкіх па значэнню і па форме прыслоўяў несумысля і ненаўмысна (гл.).

Не́йдзе ’дзесьці; мусіць, мабыць’ (Янк. 1), ’няма дзе’ (Грыг., Растарг., Бяльк.), ’дзесьці; мусіць, мабыць; няма дзе’ (Нас.), нёйдзі ’тс’ (Мат. Маг.), нёйдзя ’кудысьці’ (Сл. ПЗБ), нёйдзе, нёйдзі ’дзесьці; кудысьці; няма дзе’, нёйдзека ’тс’ (ТС). Паводле Карскага, ‑ū‑(‑i̯‑) устаўлена паміж адмоўем і прыслоўем, каб надаць «плаўнасць» маўленню, параўн. веліж. нёйгдзе ’тс’, горац, чэрык. дайжа (< рус. даже ’нават’) і пад. (Карскі, 1, 305). Гл. нёгдзе, недзе.

Не́йкі, не́кі ’якісьці, незнаёмы; абы-які; які-небудзь’ (ТС, Сл. ПЗБ, Грыг., Мал., Бяльк.), ’якісьці’ (Нас.). З не + які.

Нейлон ’штучнае сінтэтычнае валакно’ (ТСБМ), нейлонка ’нейлонавая мужчынская кашуля’ (лаг., Жыв. сл.). Запазычана праз рус. нейлон з англ. nylon — штучна створанай назвы; націск на апошнім складзе, магчыма, сведчыць пра французскае пасрэдніцтва пры запазычанні ў рускую мову.