Нейлон ’штучнае сінтэтычнае валакно’ (ТСБМ), нейлонка ’нейлонавая мужчынская кашуля’ (лаг., Жыв. сл.). Запазычана праз рус. нейлон з англ. nylon — штучна створанай назвы; націск на апошнім складзе, магчыма, сведчыць пра французскае пасрэдніцтва пры запазычанні ў рускую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)