Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ку́рак1, куракі́ ’петлі ў лапцях, куды зацягваліся аборы’ (Сл. паўн.-зах., Касп., Шатал., Нар. сл., Жд. 2). Параўн. польск. kurek у другасным значэнні ’кран’ (= ’што адкрывае і замыкае’). Націск і суфіксацыя сведчаць на карысць польскага ўплыву (параўн. Слаўскі, 3, 400).

Ку́рак2 ’трэска (гнілая)’ (Мат. Гом.). Да курыць (гл.). Параўн. гніць і тлець як сінонімы.

Кура́к ’пеўнік’ (Яўс., Вяр.). Гл. кур.

Курале́сіць ’гаварыць недарэчнае, балбатаць’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. курелейсон < ст.-грэч. κύριε ἐλέησον ’божа памілуй’. Гэта сакральная формула вымаўлялася няясна. Адсюль значэнне ’балбатаць’.

Куралёк1 ’газнічка’ (Сл. паўн.-зах.). Да кураль (гл.).

Куралёк2 ’частка кумпяка’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць (гл.), кураль (гл.). Матывацыя назвы звязана з тэхналогіяй вэнджання. Параўн. куранка2 (гл.) ’вяндліна’.

Куралём ’дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж., Сцяц.), ’кулём’ (Жыв. сл.). Да кулём. Мабыць, кантамінацыя з куражыцца (гл.).

Ку́ралкі ’асобіны канапель з пыльнікамі’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць (гл.) ’пыліць’, суфіксацыя незразумелая. Магчыма, да *куралькі. Тады курыць > кураль > *куралёк ’пыль нік’.

Кура́ль ’лучына’ (Жд. 3). Да курыць (гл.). Адносна прадуктыўнай суфіксацыі на ‑аль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Кура́нка1 ’хата (курная)’ (Мат. Гом.). Да курыць (гл.).

Кура́нка2 ’вяндліна’ (Сцяшк. Сл.). Да курыць (гл.). Параўн. куралёк2 (гл.).

Кура́нт ’камень, якім труць фарбы’ (Грыг.). Няясна.

Кура́нты ’вежавы або насценны гадзіннік з боем’ (ТСБМ, Нас.). Праз рус. мову з франц. courante ’бягучы’ (гл. Шанскі, 2, 8, 451).

Ку́рань ’хата’ (Мат. Гом.). Гл. курэнь.