Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кулю́ка ’кавяня’ (Мат. Гом.). Параўн. куля2 (гл.).

Ку́ля1 ’куля’ (ТСБМ). Укр. куля, рус. куля ’тс’. Запазычана з польск. kula ’тс’ (< с.-в.-ням. kule ’шар, куля’) (Фасмер, 2, 413).

Ку́ля2 ’мыліца’ (Сцяц.). Запазычанне з літ. kulě ’тс’.

Куля́вая сало́ма ’буйная пепацёртая салома, прыгатаваная для крыцця страхі (КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах.). Да куль (гл.).

Куля́са ’палка з загнутай ручкай’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. куля2 (гл.).

Куля́ць1 ’валіць набок, пераварочваць, нагінаць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кулить ’каціць (бочку)’, польск. kulić ’каціць’, чэш. kouleti, славац. kuľас, в.-луж. kuleć, н.-луж. kułaś ’тс’. Магчыма, да куля (гл.). Параўн. Слаўскі, 3, 342.

Куля́ць2 ’разбіраць плыты і коньмі выцягваць на бераг’ (Нар. сл.). Магчыма, да куляць1 (першаснае значэнне ’каціць бярвенні’).

Кум ’хросны бацька’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк., Яруш., ТС). Укр. кум, рус. кум, ст.-рус. кумъ ’тс’, балг. кум, серб.-харв. ку̑м, славен. kȗm, польск. kum ’тс’. Традыцыйна да kъmotrъ ’кум’ < нар. лац. commater (Бернекер, 662; Фасмер, 2, 414; Маньчак, SR, 23, I, 61). Фанетычна незразумела (у < ъ?). Але іншыя гіпотэзы неверагодныя.

Кума́ ’вір у рацэ Гарыні’ (Яшк.). Параўн. кумін (гл.) і куміна (гл.).

Кумаліны ’куманіка. Rūbus suberectus’ (Касп.). Да *кума ніны. Параўн. *ку мамка < каманіка (гл.). Форма кумаліны. магчыма, пад уплывам маліна (гл.)

Куманёўка ’хустка’ (Мат. Маг.). Мабыць, да *кумачоўка ад кумач ’чырвоная баваўняная тканіна’.

Кумарэ́ча ’мноства камароў’ (Сл. паўн зах.). Да камар (гл.). Словаўтварэнне на ‑эча (Сцяцко, Афікс. наз., 203). Гл. камарэча