Ку́мкаць ’квакаць (пра жаб)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., ТС, Сержп. Грам., Сцяшк., Клім., Гарэц., Янк. II, ДАБМ). Укр. кумкати ’тс’, польск. kumkać, kumać, чэш. kunkati, н.-луж. kunkaś, в.-луж. kunkać ’тс’. Параўн. літ. kumúoti ’тс’. Гукапераймальнае (да кум‑кум).
Кумпе́й ’скнара’ (Сцяшк. Сл.). Сапсаванае польск. skąpiec ’тс’. Магчыма, пад уплывам формы тыпу рус. скупендяй ’тс’.
Кумпя́к ’бядровая частка тушы’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Гарэц., Сцяшк., Бір. Дзярж., Бяльк., Яруш.). Ст.-бел. кумпъ, компь, кунпъ ’кумпяк’ (з 1556 г.). Запазычана з літ. kum̃pis ’тс’ (Булыка, Запазыч., 181). Укр. кумпяк, кумп, компа ’тс’, польск. kąp, komp, kumpiak ’тс’. Аб балтыйскай крыніцы гэтых слоў гл.: Блесе SB, 5, 14; Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 63; Непакупны, Мовознавство, 1970, 6, 36; Непакупны, Связи, 192; Лаўчутэ, Балтизмы, 16.
◎ Кумпялю́фка ’купальнік’ (Сцяшк.) < польск. kąpielówka ’тс’.
◎ Ку́мса ’вялікі кавалак хлеба’ (ТС), ’кукса’ (Мат. Гом.). Да кукса (гл.).
◎ Кумса́ты ’бязрогі’ (Жыв. сл.). Да кумса (гл.).
◎ Кумша́ ’сівец’. Параўн. літ. kimša ’мох’ (Сл. паўн.-зах., 2, 570). Структура слова сведчыць на карысць балт. паходжання, але дакладнай крыніцы не знойдзена.
Кумы́с ’напітак з малака кабылы’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. з тат. кымызъ ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 444).
◎ Кумя́ш ’густы суп’ (Сцяшк. Сл.). Да *камяж ад камок. камяк. Нерэгулярнае ўтварэнне. Імёны на ‑яж адпрыметнікавага паходжання (параўн. густы — гусцяж) (Сцяцко, Афікс. наз., 97).
◎ Ку́на ’куніца’ (Рам., Мат., Сцяц. Нар., Шн., Сцяшк. Сл.). Укр. купа, рус. купа, ст.-рус. купа ’тс’, балг. купа, макед. купа, серб.-харв. купа, славен. kuna ’тс’, польск. kuna, чэш. kuna, славац. kuna, в.-луж. kuna, н.-луж. kuna ’тс’. Прасл. kuna мае генетычна тоесны адпаведнік: ст.-прус. сайпе ’тс’, літ. kiaune, лат. сайпа ’тс’. Іншыя паралелі ненадзейныя (параўн. Слаўскі, 3, 366–367).