◎ Кундо́сіць ’цягаць за валасы’ (Нас., Нік. Заг.). Да кундыль (гл.). Словаўтварэнне выглядае наступным чыпам: *кунда (< кудла) > *кундос > кундосіць. Аб суфіксацыі на ‑ос гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.
◎ Ку́ндры ’апорнае прыстасаванне дли вясла на плыце’ (Сл. паўн.-зах.). Плытагонная тэрміналогія, як правіла, ням. паходжання. Але ў даным выпадку дакладную крыніцу вызначыць цяжка.
◎ Ку́ндыль ’кудлаты сабака’ (Нас., Шн., Сержп. Грам., Бяльк.). Укр. кундель ’тс’, польск. kundel ’тс’. Астатнія паралелі менш надзейныя. Рус. кундель вядома хутчэй за ўсё толькі як смал. Усё гэта гаворыць аб другасным характары слова, і ў прыватнасці назалізацыі (с*кудель), таму ўзводзіць яго да прасл. kędbtъ няма падставы. Параўн. Слаўскі, 3, 368; Трубачоў, Нройсх., 35. Гл. кудла.
Куне́жыцца ’песціцца’ (Сцяшк., Ян.). Да нежыцца (ку‑ прэфіксацыя).
Куні́ца ’невялікая драпежная жывёліна’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Маш., Нік. Очерки, Грыг., Шн., Сержп. Грам., Яруш., Сцяшк.). Гл. куна.
◎ Ку́ннік ’сумнік звычайны, Solidago virga aurea’ (Касп., Кіс., Дэмб. Г). Мабыць, да *кунднік ’кудлаты’, улічваючы тое, што кветкі яго сабраны ў доўгую мяцёлку (БелСЭ, 10, 118). Гл. кундыль.
◎ Кунпа́н ’прыяцель, сябра’ (КЭС, лаг., З нар. сл.). Да *кумпан. Гл. кампанія.
Кунту́ш ’верхняя вопратка’ (Нас., Малчанава, Мат. культ., Грыг.). Ст.-бел. кунтушъ ’тс’ (з 1663 г.) запазычана з польск. kuntusz ’тс’ (Булыка, Запазыч., 181).
Куня́ць ’спаць’ (Мат. Гом.). Укр. куняти, рус. кунять ’тс’, серб.-харв. ку́њати ’тс’. Надзейных паралелей за межамі славянскіх моў няма (Бернекер, 1, 6, 45).
Ку́па 1 ’куча, група’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Яруш., Нар. сл., Яшк., ТС, Касп.). Укр. купа, рус. купа ’тс’, балг. купа ’капа сена’, макед. купа ’купа’, серб.-харв. ку́па, польск. kupa, чэш. kupa, славац. kupa, в.-луж. kupa ’тс’. Прасл. kupa адпавядае літ. kúopa, лат. kuopa ’тс’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш далёкія (Бернекер, 646; Траўтман, 138; Фрэнкель, 231).
Ку́па 2 ’сухі, здробнены торф’ (Нар. лекс.), ’перагной’ (Яшк.), ’дзе гоняць смалу, выпальваюць попел’ (Яшк.). Гл. купіцца.
Ку́па 3 ’вялікая бочка для зерня’ (ТС, КЭС, лаг.). Ст.-бел. куфа ’тс’ (з 1583 г.) запазычана з польск. kufa, якое са ст.-в.-ням. kuofa (Булыка, Запазыч., 182). Магчыма, для бел. купа крыніцай быў н.-ням. або ст.-сакс. варыянт (параўн. ст.-сакс. kōpa ’тс’).