Ку́ндыль ’кудлаты сабака’ (Нас., Шн., Сержп. Грам., Бяльк.). Укр. кундель ’тс’, польск. kundel ’тс’. Астатнія паралелі менш надзейныя. Рус. кундель вядома хутчэй за ўсё толькі як смал. Усё гэта гаворыць аб другасным характары слова, і ў прыватнасці назалізацыі (с*кудель), таму ўзводзіць яго да прасл. kędbtъ няма падставы. Параўн. Слаўскі, 3, 368; Трубачоў, Нройсх., 35. Гл. кудла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)