Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лішэнь ’надта, вельмі’ (Сцяшк.). Да лі́шні > лі́шне (гл.).

Лія́на ’павойная кустовая або дрэвавая расліна’ (ТСБМ). Запазычана з франц. liane ’тс’ (< lier ’вязаць, звязваць, злучаць’) праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 73) або праз польск. мову.

Лкаць ’глытаць’ (Нас., Яруш.), польск. łkać ’плакаць; выдаваць, плачучы, кароткія гукі’, чэш. lkáti ’рыдаць, наракаць’, ’хапаць губамі паветра пры спякоце’, славац. lkať ’рыдаць’. Паўн.-слав. lъkati, параўн. літ. lùk! для абазначэння моцнага глытання, lùkinti ’прагна піць’, ст.-грэч. λύζω ’ікаю, плачу, трасуся’, ст.-ірл. slucim ’глытаць’, с.-в.-ням. sticken ’глытаць, плакаць’. І.‑е. *(s)leuk‑/*(s)leug‑ ’глытаць’. Гл. таксама локаць, лохнуць.

Лля́ны, лья́ны́, ля́ны, ля́нны(й), лянэ́й ’льняны’ (Сл. ПЗБ). Да лён (гл.). Сюды ж лняны́ця ’тонкае палатно’ (Сл. Брэс.).

*Лні́ска, лні́ско, лны́ско ільнянішча’ (Выг., Сл. ПЗБ), лновыско ’скошаная трава на льняным полі з рэшткамі недабраякаснага льну’ (стол., Нар. лекс.). Да лён (гл.).

Лоб1, лоп, луоб, ло̂б ’пярэдняя частка галавы’ (ТСБМ, Бес., Кл., Бяльк., Касп., Сцяшк., Янк. Мат., ТС, Мат. Гом.), ’чалавек моцнага целаскладу’ (ТС), ’галава, мазгаўня’ (Кл.), ’абібок’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’пярэдняя частка чаго-небудзь’ (Сцяшк.); лэб, лэп ’лоб’ (шальч., воран., іўеў., шчуч., валож., трак., швянч.), ’галава’ (астрав., ашм.), шчуч. ’валасы’ (шчуч.Сл. ПЗБ) — параўн. ст.-бел. лебъ < ст.-польск. łeb (Булыка, БЛ, 11, 46). Укр. лоб, ліб, рус. лоб ’лоб’, польск. łeb ’галава жывёлы’, зневаж. ’галава чалавека’, ст.-польск. łep ’чэрап’ (у Сымона Буднага); паўн.-усх. ’лоб’ і розныя пераносныя значэнні; чэш. leb ’чэрап’, перан. ’галава’, ст.-чэш. leb, славац. leb ’чэрап’, славен. ləb ’чэрап’, ’лоб’, балг. лъб, ц.-слав. лъбъ ’чэрап’, ст.-слав. лъбьнъ (параўн. рус. лобное место, славен. lebánja, lobánja ’чэрап’, ’узгорак’). Прасл. lъbъ ’чэрап’ > ’лоб’ > ’галава’ (Слаўскі, 5, 92). Звычайна прасл. лексему супастаўляюць са ст.-грэч. λόφος ’шыя’, ’узгорак’, ’чубок, чупрына’, ’султан з пёраў’ і з тах. A lap ’чэрап’, ’галава’ (Шульцэ, Kleine Schriften, 1933, 252; Бецэнбергер, BB, 4, 333; Фрэнкель, 398; Поўха, Inst. linguae tocharicae, 1, 1955, 264; Фасмер, 2, 507). Аднак гэта аспрэчваюць: Бернекер (1, 748–749), Слаўскі (JP, 36, 72), Фрыск (2, 140) з прычыны фанетычных неадпаведнасцей. Яны, а таксама Брукнер (309), Махэк₂ (323) параўноўваюць прасл. lъbъ з lubъ ’кара, лыка’, прыводзячы ў якасці доказаў наяўнасць сінонімаў — параўн. серб.-харв. дуброўн. lùbina ’чэрап’, харв. lùbanja, славен. lubánja, якія ў рэшце рэшт узыходзяць да і.-е. *leubh‑ ’лупіць, здымаць кару’. Прасл. lъbъ адпавядае і.-е. lubh‑ (сюды ж і літ. lùbena ’лушпіна’, lùbos ’столя’, lubà ’стальнічына’) з першасным значэннем ’выпуклая шкарлупка’ (параўн. серб.-харв. чак. з XVI–XVII стст. lup ’чэрап’, lȗp ’шкарлупа’).

Лоб2 ’пакрытая ледзяной карой зямля (пасля дажджу, адлігі)’ (карэліц., Янк. Мат.). Да лоб1 (гл.).

Лоб3 ’шчыт, франтон’ (Тарн., Зн., Касп.; пруж., бяроз., в.-дзв., Нар. сл., Шатал.; міёр. Нар. сл.), лельч., калінк. ’падстрэшак’, пруж. ’закот’, міёр. лоп ’падфрантонная сцяна ў будынку’ (Нар. сл.). У выніку пераносу паводле падабенства з лоб ’лоб’, параўн. палес. спіна, грыва ’вільчык’. Да лоб1 (гл.). Параўн. таксама лабак1.

Лобан ’лабасты чалавек’. (ТС). Укр. лоба́нь ’тс’. Да лоб1 (гл.). Рус. лоба́н мае іншую семантыку.

Ло́ба́ч ’невялікі шчупак’, лобо́к ’тс’ (ТС). Рус. лоба́ч ’рыба кефаль, Mugil cephalus’, ’белавочка, Abramis sapa Pall.’ Утворана паводле падабенства з лаба́ч ’чалавек з вялікай галавой’ (гл.).

Лобжа ’куча галля’ (ветк., Мат. Гом.). Да лоўж ’тс’ (гл.). Мена губнога назіраецца і ў ветк. ломжа ’тс’ (там жа), а таксама ў тапоніме Ломжа (ПНР) — насуперак Сташэўскаму (Sł geogr., 1959, 173) і Брукнеру (там жа).

Лобік ’вушка кошыка’ (светлаг., Мат. Гом.) утварылася ў выніку пераносу паводле падабенства з лоб1 ці лоб2 (гл.).