Крэ́мзаць ’неакуратна, невыразна пісаць або чарціць’ (ТСБМ, КЭС, лаг.). Гл. крэмсаць.
◎ Крэ́мзка ’рыска’ (КЭС, лаг.). Да крэмзаць (гл.).
◎ Крэміна́ ’баразснка ў зубе каня’ (ТС). Да крама. крамка (гл.).
◎ Крэмса́ла ’жалеза, якім высякаюць агонь з крэменю’ (Мат. АС, Мат. Гом.). Кантамінацыя крэсала (гл.) і крэмень (гл.).
Крэ́мсаць ’псаваць, неахайна рэзаць’ (Жыв. сл.). Да крамсаць (гл.).
Крэ́ндзель ’вітая здобная булка’ (ТСБМ). Рус. крендель з ням. Kringel, Krengel. Аб пераходзе gʼ > dʼ гл. Мартынаў, Слав. акком., 63.
Крэ́ніць ’нахіляць набок (судна, самалёт)’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. кренить з гал. krengen ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 383).
Крэ́нтам ’абы-як’ (Сцяшк. Сл.), крэнтам‑вэнтам з польск. krętu‑wętu ’то тут, то там’ (Слаўскі, 3, 101).
Крэп ’тканіна з шурпатай паверхняй, вытканай асобым чынам’, ’празрыстая гафрыраваная тканіна чорнага колеру’ (ТСБМ). Франц. crêpe (там жа, 2, 746). Запазычанне праз рус. креп з французскай мовы (Шанскі, 2, 8, 383).
Крэ́па ’шырокі шарсцяны жаночы пояс’ (ТС). Да крапіць, крэпкі (гл.). Параўн. таксама крэпацца ’віцца’.