Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

singly

[ˈsɪŋgli]

adv.

1) індывідуа́льна, асо́бна, паасо́бку

2) сваймі́ сі́ламі, адзіно́чна

singular

[ˈsɪŋgjələr]

1.

adj.

1) надзвыча́йны, незвыча́йны, выклю́чны

a story of singular interest to boys — апавяда́ньне надзвыча́йнае ціка́васьці для хлапцо́ў

2) дзіўны́, своеасаблі́вы, спэцыфі́чны

a singular matter — своеасаблі́вая спра́ва

3) адзі́ны, адзі́нкавы

an event singular in history — падзе́я адзі́нкавая ў гісто́рыі

4) адзіно́чны (пра лік)

2.

n.

1) адзіно́чны лік

2) сло́ва ў адзіно́чным ліку

singularity

[,sɪŋgjəˈlærəti]

n., pl. -ties

асаблі́васьць, дзіўнасьць, незвыча́йнасьць f.

sinister

[ˈsɪnɪstər]

adj.

1) злаве́сны, ву́сьцішны; пагража́льны

a sinister look — пагража́льны по́зірк

2) злы, благі́

3) левабако́вы, ле́вы

sink

[sɪŋk]

1.

v., sank or sunk, sunk or sunken, sinking

2.

v.i.

1) тану́ць, тапі́цца

The ship is sinking — Карабе́ль то́не

2) зьніжа́цца; асо́ўвацца, апуска́цца

The sun is sinking — Со́нца захо́дзіць

She sank to the floor in a faint — Яна́, абамле́ўшы, асу́нулася на падло́гу

3) зьмянша́цца, слабе́ць

The wind has sunk down — Ве́цер сьці́шыўся

4) запада́ць у па́мяць, до́бра запаміна́цца, засво́йвацца

Let the lesson sink into your mind — До́бра засво́й ле́кцыю

5) упада́ць

to sink into poverty — упада́ць у бе́днасьць

6) угруза́ць, вя́знуць

to sink in the snow — угру́знуць у сьне́зе

7) занепада́ць

His spirits sank — Ён заняпа́ў ду́хам

8) запада́ць, ува́львацца

The sick man’s cheeks have sunk — У хво́рага запа́лі шчо́кі

3.

v.t.

1) паніжа́ць (узро́вень вады́)

2) затапля́ць

to sink a ship — затапі́ць карабе́ль

3) зьніжа́ць

Sink your voice to a whisper — Зьнізь го́лас да шэ́пту

4) капа́ць

The men are sinking a well — Мужчы́ны капа́юць сту́дню

5) замо́ўчваь, наўмы́сна хава́ць

to sink evidence — замаўча́ць до́вад

4.

n.

1) мы́цельнік, умыва́льнік -а m., кухо́нная ра́кавіна

2) сьцёк -у m.

3) Figur. прыто́н -у m.

4) нізі́на f.

- sink or swim

sink or swim

пан або́ прапа́ў

sinker

[ˈsɪŋkər]

n.

грузі́ла n.

sinking fund

амартызацы́йны фонд, фонд пагашэ́ньня

sinless

[ˈsɪnləs]

adj.

бязгрэ́шны

sinner

[ˈsɪnər]

n.

грэ́шнік -а m., грэ́шніца f.