Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

side

[saɪd]

1.

n.

1) бок бо́ка і бо́ку; pl. бакі́, радзе́й бо́кі

а) at the side (of the house) — збо́ку (до́ма)

б) from all sides — з усі́х бако́ў

в) from side to side — з бо́ку на бок

2) бок -у m., паве́рхня f.

the sides of a square — бакі́ квадра́та

Write only on one side of the paper — Пішы́ то́лькі на адны́м баку́ папе́ры

the right (wrong) side of the cloth — пра́вы (ле́вы) бок ткані́ны

3) ча́стка f.

the east side of a city — усхо́дняя ча́стка го́раду

4) бок -а m.а́стка це́ла чалаве́ка або́ жывёліны)

a pain in one’s side — боль у баку́

5) схон, бок -у m.

side of a hill — схо́н узго́рка

6) бе́раг ракі́

7) сьце́нка f., борт -а m.

8) бок -у m. (у спо́рце, спрэ́чцы)

а) Both sides are ready for the contest — Або́два бакі гато́выя да спабо́рніцтва

б) to come over to someone’s side — перайсьці́ на не́чый бок

9) лі́нія, радня́ f.

uncle on my mother’s side — дзя́дзька з бо́ку ма́ці

2.

adj.

1) бакавы́

2) другара́дны

a side issue — другара́днае пыта́ньне

- by one’s side

- side by side

- side with

- split one’s sides

- take sides

- on the side

side arms

збро́я, но́шаная на баку́ (меч, ша́бля, рэвальвэ́р)

side by side

а) по́бач, по́руч, по́плеч

б) ро́ўны з чым

side dish

дада́так да гало́ўнае стра́вы

side effect

пабо́чны, уско́сны вы́нік, непажада́ная рэа́кцыя на лек

side issue

пабо́чнае пыта́ньне

side light

1) бакаво́е сьвятло́

2) нечака́ная інфарма́цыя

3) распазнава́льныя агні́ на су́днах

side with

стая́ць на чыі́м баку́, далучы́цца да каго́

sideboard

[ˈsaɪdbɔrd]

n.

буфэ́т, сэ́рвант -а m.

sideburns

[ˈsaɪdbɜ:rnz]

n., pl.

ба́кі pl., бакенба́рды pl.