Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sigh

[saɪ]

1.

v.i.

1) уздыха́ць

2) уздыха́ць, сумава́ць, тужы́ць

She sighed for home and friends — Яна́ тужы́ла па до́ме і па сябро́х

2.

v.t.

выка́зваць узды́хам

3.

n.

узды́х -у m., уздыха́ньне n.

sight

[saɪt]

1.

n.

1) зрок -у m.

2) по́зірк -у m.

love at first sight — каха́ньне зь пе́ршага по́зірку

3) по́ле зро́ку

Land was in sight — Відне́лася су́ша

to lose sight of — згубі́ць каго́-што з вачэ́й

4) від -у m., відо́вішча n., прыкме́тнасьць f., выда́тная мясьці́на

to see the sights of the city — агляда́ць прыкме́тнасьці го́раду

5) відо́вішча n.

Her clothes were a sight — Е́йная во́пратка была́ цэ́лае відо́вішча

6) прыцэ́л -у m.

7) пункт гле́джаньня, гле́дзішча n

8) назіра́ньне праз тэлеско́п

2.

v.t.

1) ба́чыць

2) назіра́ць

3) наво́дзіць (гарма́ту, інструмэ́нт)

- a sight for sore eyes

- at sight

- be in sight of

- catch sight of

- know by sight

- lose sight of

- on sight

- out of sight of

- sight unseen

- at first sight

sight unseen

не паба́чыўшы, не разгле́дзеўшы

sightseeing

[ˈsaɪt,si:ɪŋ]

n.

агляда́ньне прыкме́тных мясьці́наў

to go sightseeing — наве́дваць ціка́выя мясьці́ны

sightseer

[ˈsaɪt,si:ər]

n.

наве́днік -а m., наве́дніца f., агляда́льнік -а m.

sign

[saɪn]

1.

n.

1) знак -у m.

The four signs of the arithmetic operations — чаты́ры зна́кі арытмэты́чных дзе́яньняў

2) знак -у m., азначэ́ньне n.

A nod is a sign of agreement — Ківо́к галаво́й ёсьць зна́кам зго́ды

We talked to the deaf man by signs — З глухі́м чалаве́кам мы гавары́лі пры дапамо́зе зна́каў

3) на́дпіс -у m., шы́льда f., знак -у m.

The sign reads “Keep off the grass” — На́дпіс ка́жа: “Не хадзі́ць па траве́

4) прыкме́та f.

There are no signs of life about the house — Каля́ до́ма няма́ нія́кіх зна́каў жыцьця́

5) сьлед -у m., pl. сьляды́

signs of deer — сьляды́ казу́лі

6) Astron. знак задыя́ку

2.

v.t.

1) падпі́сваць (ліст, чэк)

2) піса́ць

Sign your initials here — Напішэ́це тут свае́ ініцыя́лы

3) запі́сваць, найма́ць

to sign a new player — наня́ць но́вага гульца́, падпіса́ўшы ўмо́ву

4) пака́зваць, азнача́ць, быць прыкме́тай

5) дава́ць знак

to sign assent — дава́ць знак на зго́ду

6) жагна́ць, хрысьці́ць кры́жам

7) зна́чыць, ме́ціць, ста́віць ме́тку

3.

v.i.

падпі́свацца

They signed for three years — Яны́ падпіса́лі на тры гады́ (кантра́кт, дамо́ўленасьць)

- sign away

- sign off

- sign on

- sign in

sign away

перадава́ць (маёмасьць, правы́)

sign in

падпіса́цца аб сваёй прысу́тнасьці; зарэгістрава́цца

sign off

канча́ць (радыёперада́чу, працаўладкава́насьць)

sign on

а) прыня́ць пра́цу; паступі́ць на вайско́вую слу́жбу, падпіса́ўшы ўмо́ву

б) пачына́ць радыёперада́чу