Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

retirement

[rɪˈtaɪrmənt]

n.

1) пэ́нсія f., адыхо́д на пэ́нсію; адста́ўка f.

2) адасо́бленае, нетава́рыскае жыцьцё

3) заці́шнае ме́сца на во́дшыбе

retiring

[rɪˈtaɪrɪŋ]

adj.

нетавары́скі, які́ пазьбяга́е людзе́й; замкну́ты ў сабе́; сарамлі́вы

a retiring nature — замкну́ты хара́ктар

retort

I [rɪˈtɔrt]

v.i.

1) адка́зваць ху́тка або́ во́стра

2) адка́зваць тым са́мым

to retort insult for insult — адказа́ць абра́зай на абра́зу

II [rɪˈtɔrt]

n.

рэто́рта f. (для дыстыля́цыі)

retrace

[rɪˈtreɪs]

v.t.

пераво́дзіць, калькава́ць (малю́нак, красьлю́нак)

retract

[rɪˈtrækt]

v.t.

1) уця́гваць, адця́гваць

The cat retracts its claws — Кот уця́гвае свае́ кіпцюры́

2) браць наза́д (сло́ва, абяца́ньне), адмаўля́цца, адрака́цца, адступа́цца ад чаго́

retraction

[rɪˈtrækʃən]

n.

адрачэ́ньне n. (ад ска́занага, абяца́ньня)

retread

1. [,ri:ˈtred]

v.t.

абнаўля́ць, вульканізава́ць шы́ну а́ўце, ро́вары)

2. [ˈri:tred]

n.

абно́ўленая шы́на

retreat

[rɪˈtri:t]

1.

v.i.

адступа́ць

2.

n.

1) адступле́ньне n.

to beat a retreat — уцяка́ць, адступа́ць

2) сыгна́л да адступле́ньня

3) адбо́й (сыгна́л заканчэ́ньня дня ў во́йску)

4) прыту́лак, прыста́нак -ку m., прыста́нішча n. (дзе затрыма́цца або́ адпачы́ць)

5) вар’я́цкі дом або́ дом для алькаго́лікаў

retribution

[,retrɪˈbju:ʃən]

n.

1) заслу́жанае пакара́ньне; адпла́та за зло, а ча́сам і за дабро́

2) пакара́ньне, а ча́сам узнагаро́джаньне n.

retrieve

[rɪˈtri:v]

v.t.

1) адшу́кваць, знахо́дзіць

to retrieve a lost pen — знайсьці́ згу́бленае пяро́

2) вярта́ць, атры́мваць наза́д; паляпша́ць

3)

а) напраўля́ць, выпраўля́ць

to retrieve a mistake — напра́віць памы́лку

б) вярта́ць; кампэнсава́ць (напр. стра́ты)