Пераскочка (піраско́чка) ’расліна, падобная да маленькай сасновай раскрытай шышкі, расце на пяску (Бяльк.). Да пера- і скочка (гл.), відаць, ’скочкі, гарлянка’. Матывацыя: пры размнажэнні маладыя шышачкі нібы адскокваюць ад мацярынскай расліны, вырастаючы вакол яе на адлегласці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́скалка ’скрыпень вузкалісты, Epilobium angustifolium Scop.’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, да ля́скаць. Аднак матывацыя застаецца няяснай. У часткі назваў пераважае «гукавая» прыкмета: скрыпень, скрыпнік, скрыпун. Сюды ж і ля́скалка. Магчыма, паводле гука пры ляску, трэску плода-каробачкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піскунец ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ (паўн.-усх., Кіс.). Да піск (гл.); матывацыя наймення застаецца няяснай, аднак іншая назва — плюшчай, звязаная з плюха ’аер, касач’ (ТС), сведчыць пра падабенства ў выкарыстанні ніжняй часткі лістоў у якасці пішчалак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міну́шкі 1 ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenum alternifolium L.’ брэсц. лянушкі, мінушкі, віц. мянушкі, гродз. мянюшкі ’тс’ (Кіс.). Да міну́ць (гл.). Матывацыя: хвароба (жаўтуха, кашаль, мочаспусканне) мінала, праходзіла пасля лячэння яе гэтай раслінай. Параўн. бел. грыжавая трава, пухлінавая трава, залацянка. Аб іншых назвах гэтай расліны гл. Лучыц-Федарэц, БЛ, 14, 68–69. Сюды ж пін. мяну́шка ’селязёнка’ (Сл. Брэс.).
Міну́шкі 2 ’свінакроп звычайны, Spergula vulgaris Boen.’ (мін., Кіс., Інстр. II). Няясна. Відаць, у выніку пераносу з міну́шкі 1. Матывацыя (?).
Міну́шкі 3 ’раллявая канюшына, Trifolium arvense L.’ (глыб., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі міну́шкі 1 і каманіца 1 (каманічнік, польск. komonicznik ’канюшына з жоўтымі кветкамі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Масля́нкі ’кветкі сон, Pulsatilla Adans.’ Як укр. масля́нка ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’, ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’, ’лілея кучаравістая, Lilium martagon L.’, рус. арл. масло ’тс’. Да ма́сла (гл.). Матывацыя; масла ад кароў, якія паядаюць жоўтыя кветкі, будзе жоўтае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́ннік ’расліна Lunaria rediveva L.’ (ТСБМ, Кіс.; БелСЭ, 6). Відавочна, з рус. мовы, дзе лу́нник таксама звязана з лексемай луна́ 1 (гл.), як і ў іншых мовах: польск. miesiącznica, mieśięcznik, чэш. měsíčenka, lunatěnka, měsíčnice. Матывацыя: насенне мае форму паўмесяца (Махэк, Jména, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.). Гл. га́ла 2.
Галы́ ’лыткі’ (Бяльк.). Суадносіцца, здаецца, з *golъ ’голы’. Матывацыя тут такая самая, што і ў слове галёнкі (слав. *golěnъ да *golъ). Аднак не выключаецца, што, магчыма, ёсць сувязь з га́ла ’штосьці круглае’ (гл. га́ла 2, галы ’ягадзіцы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́ўка 1 ’памянш. ад ніва’ (Нас., Бяльк., ТС), ’агароджвае месца для жывёлы ў полі’ (ДАБМ, камент. 785). Гл. ніва.
Ні́ўка 2 ’пырнік паўзучы, Agropyron repens’ (маг., Кіс.). Відаць, да ніва; матывацыя тлумачыцца, магчыма, тым, што праросшы на полі пырнік прыпамінае засеяны ўчастак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міргіта́ць ’іржаць’ (калінк., ДАБМ, к. 299), міргіту́н ’бакас, Capella gallinado’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да марката́ць, меркета́ць < марка́ч, марка́ль (гл.). Матывацыя: птушка названа паводле голасу, які яна выдае у час палёту, падобнага да казлінага. Параўн. у сувязі з гэтым польск. koziełek, baraniec ’бакас’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патаску́ха 1 ’публічная жанчына’ (Мядз.), добр. ’пасялуха’ (Мат. Гом.). Відаць, з рус. потаску́ха; параўн. яшчэ потаскна́я, потаску́ша, потаску́нья ’тс’.
Патаску́ха 2 ’парушэнец парасоністы, Chimaphila Pursh. umbellata (L.)’ (ігн., Сл. ПЗБ). Відаць, да патаску́ха 1. Матывацыя: паўзучае карэнішча расліны цягнецца, па-руску «тащится».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)