матыва́цыя, -і, ж.

1. гл. матываваць.

2. Сістэма довадаў, аргументаў на карысць чаго-н.

|| прым. матывацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матыва́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. матыва́цыя
Р. матыва́цыі
Д. матыва́цыі
В. матыва́цыю
Т. матыва́цыяй
матыва́цыяю
М. матыва́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

матыва́цыя ж. мотива́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матыва́цыя, ‑і, ж.

Сукупнасць матываў, довадаў у карысць чаго‑н.; матывіроўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матывава́ць, -тыву́ю, -тыву́еш, -тыву́е; -тыву́й; -тывава́ны; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзіць) матывы, довады ў карысць чаго-н.

М. свой адказ.

|| наз. матыва́цыя, -і, ж., матывава́нне, -я, н. і матывіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мотива́ция биол. матыва́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матывіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. гл. матываваць.

2. Тое, што і матывацыя (у 2 знач.).

|| прым. матывіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матывіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Абгрунтаванне прычыны, падставы якога‑н. дзеяння, учынка.

2. Тое, што і матывацыя. [Гарбулёў:] — Дайце я буду пісаць матывіроўкі, а вы стаўце толькі свой подпіс. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каро́ўкі ’аер’ (Нар. сл.). Да карова (гл.), матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахма́ніца ’сываратка’ (Мат. Гом.). Відаць, да наступнага слова, аднак матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)