куды́ я зае́хаў [папа́ў]? wo bin ich híngeraten?;
3. (наведацькаго-н.) besúchen vt, áufsuchen vt;
4. (спыніццадзе-н.) éinkehren vi (s); ábsteigen*vi (s) (дакаго-н. bei D, куды-н. in D);
5. (пакаго-н., пашто-н.) ábholen vt;
я зае́ду па цябе́ ich hole dich ab
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
по́шта
(іт. posta, ад лац. postus = пастаўлены)
1) установа, якая займаецца перасылкай пісем, пасылак, грошай і інш., а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца;
2) перасылка, дастаўка чаго-н. з дапамогай гэтай установы (напр. адправіць пасылку поштай);
электронная п. — сеткавая служба, якая дазваляе перасылаць тэкст электронным паведамленнем праз Інтэрнэт;
3) тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, пасылкі і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
вы́церабіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Высечы, ссячы. У той жа дзень .. [Ігнат і Крылоў] выбралі вось гэту дзялянку, дзе яшчэ перад вайной былі высечаны старыя дубы, выцерабілі кусты і з дапамогай жонкі Ігната і яшчэ аднаго лесніка пасадзілі жалуды.Шамякін.
2. Вырваць (пра лён, каноплі і пад.). Умеюць .. [лён] вырасціць, выцерабіць, разаслаць, давесці да ладу шчырыя рукі ільнаводаў.Бялевіч.
3.Разм. Выесці, з’есці. Выцерабіць міску капусты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гірля́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Кветкі і зеляніна, сплеценыя ў выглядзе шырокай істужкі. Хлопчыкі на двары плялі з дзеразы.. гірлянды.Курто.// Арнамент, узор у выглядзе пераплеценых кветак і зеляніны. [Архітэктар Усава] распрацоўвала рабочыя чарцяжы сквера пры тэатры оперы і балета, рабіла эмблему і гірлянды на фасад дома, які вырас на разу праспекта.. і Камсамольскай вуліцы.«Беларусь».//перан.; звычайначаго. Доўгі рад, ланцуг чаго‑н. Гірлянды электрычных лямпачак.
[Іт. ghirlanda.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вёска, ‑і, ДМ вёсцы; Рмн. ‑сак; ж.
1. Сельскае паселішча. Палеская вёска. □ Вёска, дзе была.. школа, спадабалася мне — невялікая, з адной толькі вуліцай, і ўся нібы замаскіраваная ў зеляніне.Кавалёў.
2. Сельская мясцовасць. Паехаў працаваць на вёску.// Жыхары вёскі; сялянства, вясковае насельніцтва. [Мужык:] — [Хлопчык] як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць.Якімовіч.З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вух, выкл.
1. Выказвае пачуццё здзіўлення, захаплення і пад. перад сілай, велічынёй, незвычайнасцю чаго‑н. — Метраў, напэўна, сто! — Ды, глядзі, усе трыста... — Бух ты! Ніводнага дрэва такога няма. От бы пабачыць!Ракітны.
2. Ужываецца як гукаперайманне для перадачы моцнага і глухога гуку ад удару, выстралу і пад. У тым баку былі пачуліся выбухі, як таўклі ўсё роўна дзе ў ступе: вух-вух, вух-вух...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алта́р, ‑а, м.
1. У старажытных народаў — месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні і перад якім адпраўляліся культавыя абрады.
2. Усходняя частка царквы, дзе знаходзіцца прастол, аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам. [Вінцук] стаяў і глядзеў у дол, але адчуў, што цікаўныя бабулькі ўжо знайшлі яго і глядзяць не ў бок алтара, а на яго.Чарнышэвіч.
•••
Узлажыць (прынесці) на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.)гл. узлажыць.
[Лац. altare ад altus— высокі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абчаса́ць, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Чэшучы сякерай, цяслою, зрабіць што‑н. роўным, гладкім. Абчасаць бервяно. □ Мала таго, [дзед] нават памог змайстраваць [калоды]: дзе трэба, абчасаў сякерай, пагабляваў, вычысціў круглай стамескай дупло...Рылько.// Аддзяліць што‑н. ад чаго‑н. чэшучы. Лявон нагнуўся, абчасаў каля пня кару.Ядвігін Ш./уперан.ужыв.— Нас тут [у астрозе] так прапясочылі і абчасалі, такую палітграмату далі, што ні адзін універсітэт не дакажа.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. агледзець (у 1 знач.).
2. Абследаванне якога‑н. аб’екта для выяўлення або праверкі яго стану. Тэхнічны агляд. Медыцынскі агляд.
3. Афіцыйнае інспектаванне войск камандаваннем на парадзе.
4. Грамадская праверка, наказ чаго‑н. Рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці.
5. Кароткае паведамленне пра з’явы, падзеі, факты, якім‑н. чынам звязаныя паміж сабою. Міжнародны агляд. Агляд творчасці пісьменніка. Агляд газет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Абмеркаваць, асэнсаваць, сабрацца з думкамі. Віктар не хадзіў самотна па вуліцы пасля таго, як балюча пакрыўдзіў бацьку і жонку, не шукаў такога прытулку, дзе можна было б спакойна абдумацца, заглянуць самому сабе ў душу.Кулакоўскі.
2. Перадумаць, прыйсці да іншага рашэння. Дзядок перш здзіўлена вылупіў вочы, потым хацеў усміхнуцца, але абдумаўся і замест гэтага напусціў на сябе дзелавы выгляд.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)