дзе, прысл.

1. пыт. У якім месцы.

Дзе вы працуеце?

2. месца. У якім месцы.

Няма дзе адпачыць.

3. неазнач. Тое, што і дзенебудзь.

Пашукай лепш, можа дзе згубіў.

Ці няма дзе вольнага месца?

4. адноснае. Ужыв. як злучальнае слова, падпарадкоўвае даданыя сказы месца, азначальныя, дапаўняльныя, дзейнікавыя, уступальныя сказы.

Горад, дзе я жыў.

5. у знач. часц. Ужыв. для выражэння поўнай немагчымасці чаго-н., сумнення ў чым-н.

Адпачыў? — Дзе адпачыў!

Столькі работы.

Дзе наша не прападала (разм.) — выказванне рашучасці ісці на рызыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дзе нареч.

1. где;

дзе ты працу́еш? — где ты рабо́таешь?;

там, дзе былі́ непрахо́дныя бало́ты, цвіту́ць сады́ — там, где бы́ли непроходи́мые боло́та, цвету́т сады́;

2. (с частицей толькі) где то́лько;

дзе то́лькі ён не працава́ў! — где то́лько он не рабо́тал!

3. разг. где, где́-нибудь, где́-либо;

ці няма́ дзе свабо́днага ме́сца? — нет ли где (где́-нибудь, где́-либо) свобо́дного ме́ста?;

дзе б там ні было́ — где бы то ни́ было;

дзе́ табе! — куда́ тебе!;

дзе́ там! — куда́ там! не тут-то бы́ло! како́е там!;

дзе́ ўжо! — где уж!, куда́ уж!;

дзе на́ша не прапада́ла — где на́ше не пропада́ло;

дзе цябе́ но́сіць?безл. где тебя́ но́сит?;

дзе папа́ла — где попа́ло;

не ве́даць, дзе во́чы дзець — не знать, куда́ глаза́ деть;

не ве́даць, дзе дзе́цца — не знать, куда́ дева́ться;

не ве́даць, дзе ру́кі дзець — не знать, куда́ ру́ки деть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

дзе, прысл.

1. пытальнае. У якім месцы? Дзе ты, Міколка? — запытаўся.. дзед. Лынькоў. Цікава — дзе цяпер яе [Насцін] Андрэй? Загінуў? Астапенка. // У пытальна-клічных сказах, якія выражаюць жаль, здзіўленне ў сувязі з адсутнасцю чаго‑н. Дзе мой дом, дзе ты, хата мая, Дзе загон хлебадайнай зямлі? Купала. Дзе мае семнаццаць год, — зухавата сказаў Пракоп. Шыцік.

2. месца. У якім месцы. Яны — суседзі нашы, і дзе б стары ні кашляў — у гумне, у хаце, на дварэ — усё чуваць. Брыль. — Вось дурная! — казалі людзі, — мае гэткага багатага сына, а сама бадзяецца невядома як і дзе! Бядуля. [Бацька] быў вельмі дужы, спрытны, толькі не было дзе разгарнуцца, разгуляцца той сіле. Бялевіч. // (звычайна з часціцай «вось», «во»). У гэтым месцы, тут. Бачыць — ляжыць вялізны рак: адна палавіна на беразе, другая — у моры. Іван падумаў: «Вось дзе нядрэнная спажыва валяецца!» Якімовіч.

3. неазначальнае. Разм. Тое, што і дзе-небудзь. У засадзе больш, чым дзе, патрэбна цярплівасць. Тут не падгоніш ворага, не пойдзеш сам яму насустрач. Шахавец.

4. адноснае. Ужываецца як злучальнае слова: а) падпарадкоўвае даданыя сказы месца, якія паказваюць на месца або напрамак дзеяння, звычайна ў адпаведнасці з суадноснымі прыслоўямі «туды», «там». Чырвонаармеец прытуліў Ірынку да грудзей і панёс туды, дзе стаялі вагоны. Чорны. Там, дзе вада спадала, прабівалася і жаўцела буйная шыракалістая лотаць. Колас. Над галавач, дзе учора вісела пахмурная зімняя смуга, цяпер глядзелася чыста-празрыстая сінь. Грамовіч. / Пры пералічэнні. Глянь туды, дзе машыны спяваюць, Дзе палае у горане сталь, Дзе рабочыя песні складаюць Пад сталёвы напеў малатка. Трус; б) падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы, звычайна ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «той», «такі» (па значэнню адпавядае злучальнаму слову які). Мы схілім галовы над свежай магілай, Дзе прах свой злажылі героі. Колас. Трошкі вышэй, у тым пункце, дзе крынічка рабіла паваротак управа, перасякаліся дзве дарогі. Колас. Зацякае ручаіна ў такія месцы, дзе, здаецца, не ступала нага чалавека. Пестрак; в) падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы. Сам [аграном] памагаў размяркоўваць пасевы культур; вучыў, дзе і як рассяваць мінеральныя ўгнаенні. Брыль. Адгэтуль можна ўпотайкі пазіраць усё, дзе што робіцца. Пестрак; г) падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. Дзядзьку было вядома, дзе прападае Юрка. Маўр; д) у спалучэнні з часціцамі «ні», «б» падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы. Колькі лесу, колькі, Дзе б вокам ні кінуў. Купала. — Ёсць такія мясціны, іх я знаходжу ўсюды, дзе ні бываю. Колас; е) пры супастаўленні двух або некалькіх сказаў або членаў сказа з паўтарэннем прыслоўяў у пачатку кожнага (дзе... дзе...) абазначае: у адным месцы, у другім месцы. Дзе можна, а дзе нельга. Па-рознаму жывуць людзі: дзе так, дзе гэтак. □ Дзе скокам, а дзе бокам. Прымаўка.

5. у знач. часціцы. Ужываецца для выражэння поўнай немагчымасці чаго‑н., сумнення ў чым‑н.: а) з давальным склонам і з інф. Дзе табе! Дзе нам за вамі ўгнацца! Дзе старому асіліць такую работу!; б) з назоўным склонам і формай 2‑й асобы адз. ліку. Замітусіліся немцы, наладжваючы пошукі ўцекачоў. Але дзе ты іх зловіш! Лынькоў. // (у спалучэнні з прыслоўямі «там», «тут»). Ужываецца як пярэчанне на чужыя словы або на ўласнае выказванне; выражае немагчымасць, адмаўленне чаго‑н. — Ох і добрая пуга будзе ў цябе, Тонік. — Дзе там... Няма з чаго біч сплесці... Капыловіч. — Намерыўся я назад падацца, абысці гэты балаган — дзе там, проста на мяне група немцаў... М. Ткачоў. Міхаліна.. узяла жменьку лёну, пацерла ў руках і паспрабавала рваць. Дзе там! Чарнышэвіч.

•••

Дзе; дзе ўжо; дзе (ужо) толькі (з адмоўем пры дзеяслове) — усюды, у многіх мясцінах. Дзе ўжо я толькі не бываў!

Дзе і Макар коз не пасе — недзе вельмі-вельмі далёка.

Дзе наша не прападала гл. прападаць.

Дзе папала гл. папасці.

Дзе (толькі) ногі ўзяліся гл. ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе прысл wo;

дзе ні wo… auch;

дзе б ні было́ egl wo, wo auch mmer, wo es auch sein mag;

дзе яму́ быць пісьме́ннікам! was ist er schon für ein Schrftsteller!; der soll ein Schrftsteller sein!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Дзедзе’. Укр. де, рус. где, польск. gdzie, чэш. kde, балг. де, къдѐ, ст.-слав. къде. Прасл. *къ‑de (пытальны займеннік *kъ‑ + частка ‑de). Параўн. ст.-інд. kúha (*kúdha) ’тс’, авест. kudā і г. д. Слаўскі, 1, 271; Траўтман, 144; Бернекер, 1, 674–675; Фасмер, 1, 400.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абы-дзе́, прысл.

Дзе папала, дзе ўздумаецца.

Бадзяцца а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дзее́будзь, прысл.

У якім-н., дакладна невядомым месцы.

Д. сустрэнемся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дзе-нідзе́, прысл.

Сям-там, у асобных месцах.

Д. ў лясах можна сустрэць бабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дзее́будзь нареч. где́-нибудь, где́-либо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

дзе-нідзе́ нареч. ко́е-где, разг. кой-где́; места́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)