Пры́нік (прі́нік) ’драўляны выступ каля печы замест ляжанкі’ (Мат. Маг.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыні́кнуць ’прыціснуцца’ з пераносам націску на прэфікс і звужэннем семантыкі. Параўн. аналагічнае рус. пск. прини́ка ’прытулак, прыстанак’, а таксама семантыку дзеясловаў: гом. приника́ть ’межаваць, прылягаць’, укр. приника́ти, прини́кнуты ’шчыльна прытуляцца да каго-, чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атру́скі ’астаткі сена, зярнят, мукі’ (БРС, Нас., Касп.). Славай, otrusky ’тс’. Утворана з суфіксам ‑к‑ (фіксуецца ў мн. л.) ад дзеяслова атрусаць, атрусіць (Нас.), які суадносіцца з ст.-рус. отрясати і мае прэфікс о‑ і корань трус/тряс/трях (гл. трахаць, трусіць, Нас.). Параўн. апалацьапалкі, ападацьападкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жло́каць, жлокта́ць ’піць, хлябтаць’ (Нас.). Рус. смал., ніжнегар., уладз. жло́кта́ть, в.-луж. žłokać, žłopać, н.-луж. žłokaś, польск. дыял. żłopać ’тс’, славен. žloptati ’ісці хлюпаючы, пляскацца’. Кантамінацыя лопаць і локаць2, локтаць з экспрэсіўным пасіленнем праз «прэфікс» ж‑ (і «суфікс» ‑та‑). Не выключана і другасная сувязь з жлукціць2, жлуктаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закаса́ць ’загнуўшы, узняць адзенне ўверх’. Рус. паўд.-зах. зака́сывать, укр. закаса́ти з польск. zakasać ’тс’ (Слаўскі, 2, 92); у польск. слове вылучаецца прэфікс za‑; корань kas‑/kos‑ не захаваўся ў бел., але шырока прадстаўлены ў рус. (касаться, коснуться) і ўкр. (дыял.). Фасмер, 2, 206, 346. Такі ж характар мае падкасаць. Гл. часаць, кахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прачы́стая, прачы́ста ’Багародзіца; свята Раства Божай Маці’ (Нас., Сл. ПЗБ), заўтра прочыста, шоб у хаце было чысто (ТС, пад чысто); прачы́сцянка (пречистенка) ’тс’ (Нас.). З ц.-слав., ст.-слав. прѣчистъ, з прѣ‑ (гл. пера-) і чистъ (гл. чысты), першапачаткова ’нявінная, беззаганная’, прэфікс пра- (< *per‑) перадае высокую меру якасці, гл. ESJSt, 12, 703.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальго́та ’ільгота’ (Касп., КТС); ’прыволле, раздолле’ (З нар. сл.). Рус. вольгота, вольготный лічыцца прэфіксальным утварэннем ад льгота < льга ’свабода, лёгкасць’ (Шанскі, 1, В, 154–155). Гэта версія выклікае сумненне, бо прэфікс в‑ звычайна спалучаецца з дзеяслоўнымі асновамі. Больш верагодным трэба лічыць вальгота вынікам кантамінацыі ільгота і вольны; якраз гэтыя значэнні былі ўласцівы ст.-рус. льга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Несатварэ́нны, несотворэнны ў выразе: несотворэнная сіла ’пра незлічоную колькасць’ (ТС). Відаць, царкоўнаславізм (параўн. ст.-слав. несътворенъ ’няствораны, няўчынены’, ’иёсътворенк ’невыкананне’), з развіццём семантыкі ад ’неіснуючы, нерэальны’ да ’які цяжка сабе ўявіць’. Аднак асноўная фармальная прыкмета запазычання — прэфікс -со (замест -с; параўн. звычайнае стварыць) у тураўскай гаворцы можа мець мясцовае паходжанне (сокоўзнуцца ’паслізнуцца’ і пад.), што Ускладняе канчатковае рашэнне пытання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Без (прыназоўнік і прэфікс). Рус. без, укр. без, польск. bez, чэш. bez, ст.-слав. без, балг., серб.-харв. без. Прасл. bez (не bězь; іначай было б укр. біз, гл. Фасмер, 1, 144). Роднасныя формы: літ. , лат. bez, ст.-прус. bhe, ст.-інд. bahíṣ. І.‑е. *bhe(g̑h)‑. Бернекер, 54; Траўтман, 28; Фасмер, 1, 144; Слаўскі, 1, 30 (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куёўдзіцца ’вазіцца, марудзіць’ (Сцяшк. Сл., Нар. словатв., Жыв. сл., З нар. сл., Бяльк.). Укр. куйовдити ’лахмаціць’, рус. куёлдить ’сварыць’. Фасмер (WuS, 3, 202) бачыць у гэтых лексемах прэфікс ку‑, а каранёвую частку ён зводзіць да рус. елдыга ’сварлівы чалавек’, семантычна тоеснага куёлда ’тс’ (параўн. Фасмер, 2, 401). Аднак рус. елдыга само этымалагічна няяснае. Таму пытанне пра паходжанне куёўдзіцца застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Загла́духа ’зайздросніца’ (Сцяшк.). Параўн. рус. урал. загла́д ’верхавод’, загла́дка ’апошняя смачная ежа’, заглядчик ’той, хто падглядвае’. Не выклікае сумненняў суфікс ‑уха і дзеяслоўны прэфікс за‑, але няясны корань. Калі гляд‑ зразумела семантычна ад заглядваць > ’зайздросціць’ (той жа ход, што зайздросціць, завідаваць, гл. гэтыя словы), тады пераход лʼ > л і націск незразумелыя. Калі ж ад глад‑ (параўн. гладкі), патрабуе тлумачэння семантычны бок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)