Атру́скі ’астаткі сена, зярнят, мукі’ (БРС, Нас., Касп.). Славай, otrusky ’тс’. Утворана з суфіксам ‑к‑ (фіксуецца ў мн. л.) ад дзеяслова атрусаць, атрусіць (Нас.), які суадносіцца з ст.-рус. отрясати і мае прэфікс о‑ і корань трус/тряс/трях (гл. трахаць, трусіць, Нас.). Параўн. апалаць — апалкі, ападаць — ападкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)