Прачы́стая, прачы́ста ’Багародзіца; свята Раства Божай Маці’ (Нас., Сл. ПЗБ), заўтра прочыста, шоб у хаце было чысто (ТС, пад чысто); прачы́сцянка (пречистенка) ’тс’ (Нас.). З ц.-слав., ст.-слав.прѣчистъ, з прѣ‑ (гл. пера-) і чистъ (гл. чысты), першапачаткова ’нявінная, беззаганная’, прэфікс пра- (< *per‑) перадае высокую меру якасці, гл. ESJSt, 12, 703.