Прыпо́ведзь ’прымаўка’ (трак., Сл. ПЗБ). Прымаючы пад увагу націск, магчыма, з польск.przypowiedź ’тс’; аднак параўн. чэш.připoveď ’абяцанне’, серб.-харв.при̏повед ’аповесць, аповед’, славен.pripọ̑ved ’тс’, якія ўзыходзяць да *povědati ’расказаць’ (Сной₂, 578), што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*pripovědь, *pripovědъ. Гл. ве́даць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЎТАРЫТА́РНАЙ АСО́БЫ КАНЦЭ́ПЦЫЯ,
сукупнасць тэарэтычных уяўленняў пра тып асобы, уласцівы таталітарным рэжымам. Яму характэрныя агрэсіўнасць і прага ўлады, нянавісць да інтэлігенцыі і прадстаўнікоў інш. этнічных груп, кансерватыўнасць і стэрэатыпнасць мыслення, канфармізм; сляпое падпарадкаванне аўтарытэту групы, дзяржавы, харызматычнага лідэра, асабліва заснаванаму на сіле і насіллі, спалучаецца ў ім з нянавісцю да ўсіх апанентаў і аўтсайдэраў. Паняцце ўведзена Э.Фромам, які даследаваў псіхал.падставы для распаўсюджвання нацысцкай ідэалогіі. Паглыбленне чалавека ў аўтарытарызм Фром разглядаў як адзін з асн. механізмаў «уцёкаў ад свабоды». Імкнучыся пераадолець пачуццё бяссілля, аўтарытарная асоба адмаўляецца ад незалежнасці, імкнецца зліцца з чым-небудзь больш моцным, здольным кампенсаваць недахоп упэўненасці ў сабе. Такі чалавек захапляецца ўладай і хоча падпарадкоўвацца, і ў той жа час сам імкнецца быць уладай, каб іншыя падпарадкоўваліся яму. Гэтая супярэчлівасць вядзе яго да супраціўлення ўладзе, нават той, якая дзейнічае ў яго інтарэсах, але ўяўляецца яму недастаткова моцнай. Барацьбу аўтарытарнай асобы супраць улады Фром лічыў бравадай бунтаўшчыка. У калект. працы Т.Адорна, Э.Фрэнкель-Бруксвік, Д.Левінсана і Р.Санфарда «Аўтарытарная асоба» (1950) зроблена спроба эмпірычнага абгрунтавання аўтарытарнай асобы канцэпцыі, распрацавана ф-шкала (шкала фашызму) для вымярэння аўтарытарнай асобы. Ідэі гэтай канцэпцыі далей развіты ў працах тэарэтыкаў франкфурцкай школы М.Хоркхаймера, Г.Маркузе, у аднамернага чалавека канцэпцыі.
Літ.:
Адорно Т. Типы и синдромы: Методол. подход: Пер. с англ. // Социол. исслед. 1993. № 3;
Фромм Э. Бегство от свободы: Пер. с англ.М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кума́ць ’знікаць’ (Мат. Гом.). Ёсць падставы лічыць дэфініцыю недакладнай. Параўн. адзіную ілюстрацыю: «Глянь, ужз месяц кумае». Ясна, што дзеяслоў кумаць азначае працягласць дзеяння, а ’знікаць разавае дзеянне. Мабыць, кумаць ад *кымаць, якое да кімаць, Змарыць, якія да рус. (афеньск.) кимать ’спаць’. Значэнне цалкам падыходзіць да прыведзенай ілюстрацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
без(безо)предлог с род. без (каго, чаго);
без отве́та без адка́зу;
без че́тверти два часа́ без чвэ́рткі дзве гадзі́ны;
без исключе́ния без выключэ́ння;
не без основа́ния не без падста́вы;
безо вся́ких переме́н без уся́кіх пераме́н;
◊
не без того́ не без таго́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нашы́кацца экспр. ’напіцца (гарэлкі)’ (ТС). Паводле каментарыяў складальнікаў слоўніка, выключна «жаночае» слова, адпавядае «мужчынскаму» наклюкацца ’тс’ (там жа), што дае падставы бачыць у ім экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага шыкаць ’цвыркаць, шаптаць, выдаваць гук ш-ш-ш і г. д.’, параўн. натыкацца ’нашаптацца’, хутчэй за ўсё вобразны эўфемізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́пе́ц ’пуп у птушак; гузік; бутон; нарост; кутас’ (ТС), пупэц ’пуп у птушак, страўнік’ (ЛА, 1), ’пупок’ (бяроз., Шатал.), укр.пупець ’пупок, пупавіна; страўнік у птушак’, ст.-польск.pąpiec ’пупок’ (XV ст., глоса да лац.umbilicus), што дае падставы для рэканструкцыі дыялектнага прасл.*рррьcь < *рорь (Банькоўскі, 2, 539).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасціра́дла ’прасціна’, ’коўдра’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; слуц., Шн. 2; В. В., Сцяшк.), прасціра́дло, прасція́дла ’пакрывала’ (Сл. ПЗБ). З польск.prześcieradło, prześciradło ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90), якія ўзводзяць да *prostrati, *prosterti ’разаслаць, праслаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.дыял.*prostiradlo, параўн. чэш.prostěradlo, в.-луж.přesćeradło, н.-луж.pśesćeradło (Банькоўскі, 2, 913).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bedrock
[ˈbedrɑ:k]1.
n.
1) Geol. карэ́нная паро́да, скала́
2) Figur. мо́цныя падста́вы, грунт
3) Figur. найніжэ́йшы ўзро́вень, дно n.
4) гало́ўны пры́нцып
Honesty was the bedrock of his life — Сумле́ннасьць была́ гало́ўным пры́нцыпам у яго́ным жыцьці́
2.
adj.
асно́ўны, фундамэнта́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Труня́нне ‘лодарнічанне’ (Юрч. Вытв.), труня́ннік ‘гультай, бадзяга’ (Юрч. СНЛ), труня́цца (асудж.) ‘лодарнічаць, бадзяцца, хадзіць без справы’ (Юрч.). Параўн. укр.тру́нути ‘піхнуць, штурхнуць’, рус.труня́стый ‘апрануты ў парванае адзенне’, труни́ть ‘ісці памалу’, серб.тру́нити ‘перашкаджаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*truniti ‘перашкаджаць’ (Варбат, Исслед., 557). Роднаснае літ.trỹnioti ‘церці, паціраць’ і trỹniotis ‘бадзяцца, валачыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫСІДЭ́НТЫ [ад лац. dissidens (dissidentis) нязгодны, супярэчлівы],
1) вернікі-хрысціяне, якія не прытрымліваюцца пануючага веравызнання, пераважна ў краінах, дзе дзярж. ці пануючай рэлігіяй з’яўляецца каталіцызм або пратэстантызм. У сярэдневяковых краінах Зах. Еўропы каталіцкая царква праследавала Д., лічыла іх «адступнікамі» ад веры, ерэтыкамі. У 16—17 ст.грамадз. правы Д. парушаліся ў сувязі з рэліг. Рэфармацыяй (напр., гугенотаў у Францыі, анабаптыстаў, квакераў, кальвіністаў, лютэран і інш., а з 1596 і праваслаўных у Рэчы Паспалітай). Улады Рэчы Паспалітай у 1616 пазбавілі праваслаўных доступу на сеймы, у 1718 забаранілі дысідэнцкай шляхце займаць пасады ў трыбуналах, камісіях, мясц. урадах; асабліва варожыя дзеянні да Д. праяўлялі езуіты (у 17—1-й пал. 18 ст. ў праваслаўных адабрана каля 200 цэркваў). Д. часта баранілі свае правы з дапамогай знешніх сіл. У 1767 пад патранажам Прусіі і Расіі ўтвораны Тарунская (пратэстанцкая) і Слуцкая (праваслаўная) канфедэрацыі. У 1768 сейм ураўнаваў у правах Д. з католікамі, аднак гэта праблема ў Рэчы Паспалітай не была поўнасцю вырашана, што давала падставы Расіі для ўмяшання ў справы Рэчы Паспалітай (гл.Варшаўскі дагавор 1768).
2) Асобы, якія адкрыта адстойваюць апазіцыйныя ўладам погляды ва ўмовах адсутнасці ў грамадстве рэальнага паліт. плюралізму. Тэрмін замацаваўся ў сярэдзіне 1970-х г. У СССР і інш.сацыяліст. краінах у канцы 1950-х — сярэдзіне 1980-х г. Д. ў розных формах патрабавалі выканання правоў і свабод чалавека і грамадзяніна (праваабаронцы), пратэставалі супраць уводу сав. войск у Чэхаславакію (1968) і Афганістан (1979). Многія з іх былі асуджаны ўладамі, высланы або вымушаны эмігрыраваць. Сярод найб. вядомых Д. былі У.К.Букоўскі, В.Гавел, А.І.Салжаніцын, А.Дз.Сахараў.