Сухарля́вы ’з худым целам (пра чалавека, жывёлу)’ (ТСБМ), ’хударлявы’ (Некр. і Байк., Касп.; ашм., Стан. Мал.). Укр. сухорля́вий, польск. дыял. sucherlavy ’тс’. Да сухі ’худы (чалавек)’ з суф. ‑ор‑, ‑л‑, ‑ав‑; гл. Слаўскі, SP, 2, 23, дзе таксама аб мене яшчэ праславянскіх суф. *‑or‑/*‑er‑ ЕСУМ (5, 488) бачыць тут кантамінацыю сухий і худорлявий; Брукнер (524) — уплыў chuderlawy, параўн. хударлявы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́нне 1, ме́ннье, ме́ня ’маёмасць’, ’маёнтак, багацце’ (Яруш., Шат., Дун.-Марц.), ст.-бел. менье, мене ’маёнтак’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. mienie ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78), якое ўзыходзіць да прасл. jьměmьje ’тс’, ’скаціна’ (Копечны, Zákl. zásoba, 141). Шатэрнік (157) выводзіць бел. лексему з польск. мовы.

Менне 2, ме́ньня, мэ́ньне, ймэ́ньне ’імя’ (докш., Янк. Мат., Сл. ПЗБ; стол., Нар. лекс.; Мат. Гом., Клім.). Да іме́нне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патарыба́ніць ’бегчы’ (Інстр. III). Да прасл. terti (Куркіна, Этимология–1980, 24) > terati ’гнаць, бегчы’ (в.-луж. ćerić ’лавіць’, ст.-чэш. poteriti, vteriti ’неадступна ісці, бегчы за кім-н.’, славен. tėrjati), якое пазней набыло экспрэсіўныя суфіксы — патараніць (гл.), патарабаніць — магчыма, пад уплывам цюрк., параўн. тат. daraban ’барабану > тарабан ’тс’, тарабаніць: вяц. ’біць, барабаніць’, бел. ’моцна стукаць’, ’хутка несці нешта вялікае’, польск. potarabanić ’ісці з цяжкасцю’, усх.-чэш. tarabit ’несці з намаганнем’. Аб мене а > ы гл. Карскі, 1, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́рат ’нерат’ (Бяльк.). Да не́рат (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.

Ме́рат 2 ’д’ябал’ (Уласт). Рус. наўг., цвяр. ме́рет ’тс, нячысцік’. З рус. ме́рек: пск., цвяр. ’трызненне’, ’прывід, здань’, вяц. ’д’ябал’, зах.-рус. мере́кать ’здавацца, уяўляцца’, перм. мерещить ’тс’, вяц. меречить ’намервацца рабіць благое’, балг., макед. мера́к ’моцнае жаданне да чаго-небудзь, цяга, ахвота’. Можна меркаваць, што ‑т у выніку спарадычнага чаргавання ўзыходзіць да ‑k‑ (*мерекʼ > *меретʼ > ме́рат). Да прасл. merk‑/mьrk. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. mérkti ’жмурыцца’, лат. mir̃kšţêt ’маргаць’, гоц. maurgis ’ранак’ (Фасмер, 2, 602 і 605). Паводле Уласта (Крывіч, 4, 1923, 30), звязваецца з мара́ 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́са 1 ’мера сыпучых цел’ (Інстр. III), ’бочка для збожжа’ (Сцяшк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ’вялікая кадушка’ (карэліц., Янк. Мат.; Бір. Дзярж.), па́ска ’бочка з вечкам, куды кладуць масла, сала, мяса’ (гродз., Мат. АС; Касп., Сл. ПЗБ); ст.-бел. фаса, фаска ’бочка, скрыня’ (XVI ст.) запазычана праз польск. мову з с.-в.-ням. faʒ ’тс’. Аб мене ф > п гл. Карскі, 1, 343.

Па́са 2, па́ска ’палоска’ (ТСБМ, Гарэц.; карэліц., Янк. Мат.; стол., Сл. Брэс.), смарг. па́сы ’палоскі з кары, тканіны’ (Сл. ПЗБ). Да пас 1. Мена м. роду на ж. абумоўлена ўплывам лексемы паласа́. Аналагічна па́са, па́сы ’плыт, які складаецца з некалькіх звенняў’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Бір.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́дзены, ме́дзяны, ме́зены, ме́зіны, мі́зіны, мезённы, мезы́ны, ме́зяны, мязя́ны (палец) ’мезенец’ (Касп., ТС; мін., Шн. 2; Кліх, Нас., Растарг.; бялын., Янк. Мат.; лепел., бяроз., КЭС), віц. мезін перст ’тс’ (Шн. 2). Укр. мизи́нний, рус. смал. ме́зе́нный, паўн., пск. мизе́нный, мизи́нный (перст). Польск. miedziany, mieziny, miezinny, mieziany ’тс’. Да прасл. mězinъ, якое звычайна выводзяць з балт. моў: літ. mãžas ’малы’, лат. mazs ’тс’, ст.-прус. massais ’менш’ (Бернекер, 2, 55 і інш. гл. у: Фасмер, 2, 620). Параўн. чэш., славац. malík, серб.-харв. мали прст, макед. малиот прст, балг. малъкият пръет ’мезенец’ (< malý ’малы’). Аб мене з > дз гл. Карскі, 1, 358. Параўн. таксама мезенец. Гл. Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., 30–31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоўшч, то́ўшча ’таўшчыня’, ’маса якога-небудзь што мае вялікую таўшчыню рэчыва, цела’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жд. 2, Гарэц., ТС), ’таўшчыня зямлі, не паверхня’ (БРС), ’вышыня стромага берага’ (Др.-Падб., Яшк.), тэўшч ’таўшчыня’ (Янк. 2). Укр. то́вща ’густы лес, нетры’, ’тоўсты слой’, рус. то́лща ’аб’ём; маса цела’, ’гушча’, ’слой, пласт’, ’таўшчыня’, польск. tłuszcz ’тлушч’, tłuszcza ’натоўп людзей, зброд, галота’, чэш. tloušť ’галавень, Leuciscus cephalus’, старое ’таўшчыня’, tloušťka ’таўшчыня, паўната’; славен. старое tọ̑lst (Р. скл. tolstȋ) ’тлушч’, новае tọ́lšča ’тс’, ст.-слав. тлъшта ’таўшчыня’. Прасл. *tъlst‑jь, *tъlst‑ja, утвораныя ад прыметніка *tъlst‑ъ пры дапамозе суф. *‑jь, *‑ja. Да тоўсты (гл.). Аб мене о > э ў лексеме тэўшч гл. Карскі, 1, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́рта ’вялікі стог сена, саломы, снапоў’, ’куча прадметаў, пакладзеных адзін на адзін’ (ТСБМ, Шн., Варл.; карэліц., Янк. Мат.; Янк. 1, Сл. ПЗБ, ЛА, 1, Сцяшк.), сцірт, сці́рта́, сці́рда ’тс’ (Сл. ПЗБ); сці́рда ’тс’ (Мат. Гом.), сцю́рта ’тс’ (Сл. Брэс.), скі́рта ’тс’ (Некр. і Байк., ЛА, 1), скі́рда́ ’тс’ (Шымк., Арх. Вяр., ЛА, 1, Сержп. Грам.), сты́рта ’тс’ (Кольб.), ’кубел’ (Мат. Гом.), ст.-бел. скирдъ (Лапін, Term. geogr.). Укр. ски́рта, сти́рта, рус. скирд, ски́рда, польск. sterta ’тс’. Балтызм, параўн. літ. stìrta ’стог сена’, лат. stir̃ta ’абарог, сушылка ў выглядзе страхі на слупах’; звязана з лат. stirpa ’абарог для яравога збожжа’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1047; Фрэнкель, 909–910; Міклашыч, 300; Фасмер, 3, 640; ЕСУМ, 5; Лаўчутэ, Балтизмы, 23; Непакупны, Связи, 176; Анікін, Опыт, 281). Варыянтнасць к і ц адпавядае мене kʼ і tʼ у балцкіх мовах (Векслер, Гіст., 228).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́ска 1 ‘мера палатна ў 100 метак’ (ТС), ст.-бел. троска ‘звязка, нізка’, ‘адзінка колькасці рыбы’ (Ст.-бел. лексікон): уюновъ троску одну (ГСБМ). Параўн. польск. troska ‘тс’: troska junów (Варш. сл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад тро́ска 3 ‘трысціна, кій’ (гл.) у сувязі з тым, што апошнія выкарыстоўваліся ў якасці меры розных матэрыялаў і тавараў.

Троска 2 ‘трэска’ (Мат. Гом., Янк. 2). Да трэ́ска 2 (гл.); аб спарадычнай мене э > о гл. Карскі 1, 170–179.

Тро́ска 3 ‘трысціна, кій’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. тро́стка ‘кій, трысціна ў бёрдзе’, ст.-рус. тростка ‘кій’. Апошняе Фасмер (4, 106) звязвае з рус. треска́, гл., троска 3, трэска, далучаючы сюды чэш. troska ‘абломак, руіна’. Хутчэй да тростка, тросць (гл.), параўн. харв. tr̀ska ‘чарот’, макед. трска ‘тс’, што ўзыходзяць да прасл. *trъstьka < *trъstь (Глухак, 640). Сюды ж назвы раслін тро́ска чаро́тавая ‘трызубка аўсянічная, Graphephorum arundinaceum Asch.’ (Байк. і Некр.), тро́ська, тро́скі ‘трысцянка аўсяніцавая, Scolochloa festucacea Link.’ (Касп.; маг., Кіс.), ст.-бел. тростка ‘назва экзатычнай расліны’ (ГСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Калохаць, калохаты ’пужаць’ (драг., З нар. сл.). Іншых фіксацый гэтай лексемы ў бел. гаворках як быццам няма. Адпаведнік да палес. слова ва ўкр. мове — колошкати ’тс’; Грынчэнка (2, 372) прыводзіць цікавы кантэкст з Паўлаградскага павета: «Я гнав овець до старости, а вони два перебігли та й давай мені колошкати овець: кшикають на вівці, одбивають од мене. Я кричу: не полохайте, а вони колошкаюць». Тут ужываюцца разам і колошкати і полохати. Выпадкаў, калі гукі ‑п‑ і ‑к‑ у пачатку суадносяцца, вельмі мала, аднак яны ёсць і выкліканы рознымі прычынамі (метатэзы складу ў слове, кантамінацыя і да т. п.), таму магчымае суаднясенне полохати і колохати ў прынцыпе цалкам натуральнае. З адпаведнікаў звяртае ўвагу рус. калін. колохнуть ’мерзнуць’, аднак прыклад вельмі двухсэнсоўны па ўтварэнню і сюды, відаць, не адносіцца (хоць можна разумець і як першапачатковае ’трэсціся і да т. п.’). Далей, магчыма, сюды адпаведнае па форме да ўкр. прыкладу колошкацца ’корпацца, марудзіць’ (дзятл., Сл. паўн.-зах.), паколькі такое значэнне з’яўляецца агульным для самых розных лексем. Збліжэнне тым больш магчымае, што для бел. дзеяслова можна меркаваць аб розных першапачатковых значэннях, з якіх пазней развілося ’палохаць’. Калі меркаваць па форме ўтварэння, можна бачыць тут архаічную структуру (< *kolxъ). Экспрэсіўнае ўтварэнне (гукапераймальнае) з нерэгулярнай фанетыкай. У такім выпадку звяртае на сябе ўвагу рус. тамб. талашиться ’мітусіцца, кідацца і да т. п.’. Разам з тым супастаўленне гэта не вельмі дакладвае і далейшая гісторыя слоў няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)