Како́хнуць ’цяжка ўздыхнуць’: «Не какохня няродная маці па чужому дзіцяці» (Косіч, 2, 26). Бел. слова нельга аддзяліць ад рус.бран.какохнуць ’стагнаць ад болю’, смал.кохнуть ’для перадачы стогнаў хворага’ і інш. Мясцовая інавацыя на базе гукапераймальнага слова. Пры гэтым бел. слова з бран. адпаведнікам, відаць, яшчэ больш абмежаванае па геаграфіі. Па структуры гэта лексема — утварэнне з рэдуплікацыяй першага складу, не выключана, што пад уплывам канструкцыі кох‑кох або наогул на яе базе. Магчыма, бел.кохлік ’кашаль’ (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́бры1 ’лазовыя дубцы, якімі сплятаюць нерат’ (Жыв. НС). Перанос паводле знешняга падабенства. Гл. рабро.
Рэ́бры2 ’басаножкі’ (Мат. Гом.). Відавочна, ад рабро (гл.), перанос паводле знешняга падабенства. Падобная семантычная мадэль у рус.ре́мни ’сандалі’. Але нельга выключыць, што лексема ўтворана шляхам фанетычных змен паводле народнай этымалогіі на базе першапачатковага трэпы, трэбы ’абутак на драўлянай падэшве; басаножкі’, дрэпы ’абутак на драўлянай падэшве’ (ЛА, 4). На семантыку маглі паўплываць дрэбы, драбы (гл.) ’рэбры ў кошыку’ (ЛА, 4). Гл. далей трэпы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́лы ‘драўляныя слупкі падлогі’ (Бел. нар. жыллё, 37), сту́лле ‘штандары’ (Мат. Гом.), сту́льцы ‘брускі’ (Нік. Очерки). Рус.арханг.стул ‘паля ў фундаменце свірнаў, клецяў’, якое Тэрнквіст (цыт. па Фасмер, 3, 788) разглядае як запазычанне з ст.-швед.stol ‘стаяк’. У беларускай, магчыма, запазычанне з рускай, але яго шлях пранікнення вызначыць цяжка. Параўн. таксама сту́лак ‘табурэтка’ (Гіл.), сту́лок ‘крэсла’ (ТС), сту́лец ‘крэселка’ (Нас.), якія, аднак, нельга разглядаць асобна ад сто́лак ‘зэдлік’ (Сцяшк.), сто́лак ‘табурэт’, сто́лец ‘крэсла’ (Нас.), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
best
1.a найле́пшы;
beim ~en Wíllen хоць бы і мо́цна захаце́ць, пры ўсім жада́нні;
der érste béste пе́ршы сустрэ́чны
2.adv:
am ~en лепш за ўсё; як мага́ лепш, як найле́пш;
aufs Béste як не́льга лепш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Stándpunktm -(e)s, -e
1) пазі́цыя, месцазнахо́джанне
2) пункт по́гляду;
er ist von séinem ~ nicht ábzubringen яго́не́льга перакана́ць;
vom ~ der Wíssenschaft з пу́нкту по́гляду наву́кі;
das kommt auf den ~ an гэ́та зале́жыць ад пу́нкту по́гляду
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
не идёт ни в како́е сравне́ние не ідзе́ ні ў яко́е параўна́нне, не́льга параўна́ць; і блі́зка не падыхо́дзіць;
по сравне́нию у параўна́нні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выпада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да выпасці.
•••
Не выпадае — а) няма магчымасці. Узяцца адразу за будоўлю ўсё ніяк не выпадала: і з лесам было цяжка, і на грошы лішнія ніяк не маглі ўзбіцца, ды і з дзецьмі яшчэ хапала клопату.Васілевіч; б) няма зручнага моманту, не з рукі. Сустрэчныя, як на тое, трапляліся пажылыя або ішлі купкамі, і чапаць іх не выпадала.Карпаў; в) нельга, непрыстойна. Дома глядзелі на семінарыста .. як на госця і паніча. Яму нібы ўжо і не выпадае займацца гаспадарчымі справамі.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе, маецца ў рэальнасці. Цяпер ужо Каралькоў крычаў на ўсё поле, абвінавачваючы мяне ва ўсіх грахах, існых і выдуманых.Шамякін.
2.узнач.наз.і́снае, ‑ага, н. Тое, што існуе ў рэальнасці. Прымаць жаданае за існае. □ Нават маўклівы матэматык Рамашка не стрымаўся, каб не сказаць колькі слоў у абарону дакладных навук, без якіх, як ён адзначыў, нельга ўявіць нічога існага на зямлі.Дамашэвіч.
3. Сапраўдны, рэальны. — У нас ёсць адзін селянін, Шкробат Тарэнта. Ён самы існы п[рыхільнік] справядлівасці.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
западо́зрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1.учым. Пачаць падазраваць, лічыць вінаватым у чым‑н. На твары матроса было столькі ветлівасці і гасціннасці, што яго ніяк нельга было западозрыць у благім.Асіпенка.Вучні разышліся па класе, і Лемяшэвіч, каб яго не ўбачылі і — чаго добрага! — не западозрылі ў падслухоўванні, паспяшаўся выйсці з калідора.Шамякін.
2.таксамасазлучн. «што». Пачаць здагадвацца аб чым‑н. Малы парабчук, які ў гэты час быў у доме, неўзабаве западозрыў, што нешта тут адбылося, і.. сказаў людзям.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Захапіць што‑н. сабе; уварваць. Уваходзіць госць неспадзяваны.. Той самы Богут, што без жалю Гатоў зарваць чужы кусок І высмактаць з цябе ўвесь сок.Колас.
2. Абарваць так, што нельга знайсці канца (пра нітку). Зарваць нітку ў матку.
3. Раптоўна спыніць, перарваць. Калі стануць каровы на стойла, дык адразу і малако зарвуць.Чарнышэвіч./безас.Аднаму зарвала, і другі ў рот вады набраў.Пташнікаў.
•••
Каб табе зарвала — ужываецца як праклён таму, хто моцна крычыць, гучна гаворыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)