Казачы́на ’святочная світка’ (Гарэц., рэч., Маш.; Мат. Гом., Федар.), ’кажух’ (Мат. Гом.). Нельга аддзяліць ад укр. усх.-палес. козачіна, козачына, якое можа ўзыходзіць або да формы козакін (казакін) з ад’ідэацыяй да козак, што тлумачыць фанетыку і адаптацыю залежнага суфікса да слав. формы, або з вядомай некалькім мовам формы козак, казак ’адзенне’ з афармленнем па тыпу кажушына. На такую версію ўказвае ўкр. усх.-палес. козачка ў тым жа значэнні, бел. усх.-палес. казачок — памянш. да казак ’адзенне’, зах.-бран. казачка. Аб этымалогіі гл. казак, казакін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)