Садаві́ць, садові́ті, садовы́ты ’дапамагаць сесці’, ’прапанаваць сесці’, ’сеяць, садзіць (пра насенне)’ (свісл., гродз., беласг., Сл. ПЗБ), садаві́цца, седаві́цца, садові́тісе, садовы́тысь ’садзіцца’ (гродз., шчуч., ваўк., драг., Сл. ПЗБ), садаві́цца ’тс’ (Сцяшк. Сл.). З польск., параўн. sadowić ’садзіць у паказанае месца’. Паводле Борыся, 537 ад прасл. *sadъ у першасным значэнні ’сажанне; пасадка’; элемент ‑ow‑ (< *‑ou̯‑) ён тлумачыць як след даўней прыналежнасці *sadъ да ‑ŭ‑ асноў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)