Вярхня́к1 ’бэлька паміж вушакамі’, вірхня́к ’тс’ (Мат. Гом.), укр. параўн. верхня́к ’верхні гарызантальны брусок у аконнай і дзвярной асадзе’, рус. урал., зах.-сіб. ве́рхник, верхля́к, варон., бран., гом. верхня́к ’верхні вушак акна, дзвярэй’, славен. vȓhnjak ’тс’. Узнікла ў выніку семантычнай кандэнсацыі злучэння верхні вушак.

Вярхня́к2, вырхня́к ’падстрэшак’ (малар., Нар. сл.), а таксама верхняк ’верхні сашнік у сасе’ (Выг.), утвораны ад прыметніка верхні і суф. ‑ак.

Вярхня́к3, вэрхня́к ’верхні жарновы камень’ (Дразд.), талач. вірхняк ’тс’ (Шатал.), укр. верхняк, ст.- і паўдн.-рус. верхня́к ’верхні камень у млыне’, урал. ве́рхник ’тс’, славен. vrhnják ’тс’. Усходнеславянска-славенская ізалекса. Да верхні. Утворана пры дапамозе суф. ‑ак (< ‑akъ). Параўн. верхнік2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вушня́квушак’ (Шатал., Жд., 3, Мат. Гом.). Відаць, мясцовае ўтварэнне ад вушны́ (слуп?), г. зн. які мае ву́шы ’правушыны, выразы і пад.’; цікавай паралеллю да гэтага можа быць серб.-харв. дыял. ушни̑к ’нейкая дэталь’ («уда̏рно у ушњни̑к», СДЗб. 17, 47), польск. uszniak ’пасудзіна з вухам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кася́кI м.

1. (вушак) Pfsten m -s, -; Pfiler m -s, -;

калёсны кася́к Rdfelge f -, -n;

2. с.-г. (участак) schräg verlufende Parzlle; cker m -s, Äcker

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кало́к, калка, м.

1. Памянш. да кол; кароткі, тонкі кол. Месца будаўніцтва падстанцыі было абазначана калкамі яшчэ ўлетку. Лупсякоў. // Калочак. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы на клямку і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч.

2. Драўляны або металічны шпянёк для нацягвання струн у музычных інструментах.

3. Абл. Драўляны цвік, замацаваны ў чым‑н. для таго, каб вешаць на ім што‑н. Нехаця Мікодым скінуў кажух і павесіў на калок, убіты ў вушак дзвярэй. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакла́д, парэ́клад, перэ́клад, пэрэкла́д, перакра́дзь ’кладзь, верхняя апора страхі “на сохах”’; ’салома на вільчыку пад кароткімі жэрдкамі-козламі’ (палес., Нар. сл.), перэ́клад, пырыкла́д, пэрэ́клад ’падоўжная бэлька’ (зах.-палес., ЛА, 4), пірыкла́дзіна ’падоўжная бэлька на сохах’ (мсцісл., тамсама), перэклад ’тс’, ’два палены пад кладкай дроў у печы’ (ТС), перакла́ды ’жэрдкі, якія кладуцца па перыметру саней пры перавозцы сена, саломы’ (ганц., Сл. ПЗБ), перакла́дзіна ’намарзень’ (лаг., Шатал.), ’жэрдка, якой замацоўвалі лён у сушні’ (пух., Сл. ПЗБ), ’лёстка ў драбінах’ (жлоб., ЛА, 4), ’шапка ў вакне’ (бераст., там жа), перакла́д ’верхні вушак у дзвярах’, (лун., лельч., Нар. сл.), перакладзіна ’паўпрыца ў адтуліне верхняга каменя жорнаў’ (гом., ЛА, 4). Укр. перакла́д ’перакладзіна; некалькі пален, падкладзеных у печы пад дровамі’, польск. przekladzina ’перакладзіна ў коміне, на якой віселі і вэндзіліся шынкі і каўбасы’, славац. preklad ’перамычка; верхні вушак у дзвярах, вокнах’. Паўночнаславянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне *per‑kladъ < *per‑klasti. Да пера- і кла́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сце́жа, стэ́жа: на всю стэжу ’насцеж’ (драг., З нар. сл.), параўн. укр. валын. на ўсю стежу ’тс’, рус. стежь, стежью ’тс’, польск. na ścieżą ’тс’. Першапачаткова, відаць, сцеж(а)/стэж(а) ’шула, слуп’ (да семантыкі параўн. пятніквушак’: на ўвесь пятні́к ’насцеж’), што да *stežь ’кол, друк’ (гл. насцеж), параўн. славен. stẹ̑zje ’кол у стозе’ (гл. Сной у Бязлай, 3, 317), роднаснае *stežajь, * stežerъ, гл. сцежая, сцежар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашла́па ’бервяно ў зрубе, якое накладваецца паверх на асаду акон, дзвярэй’ (ТС), ’бервяно, якое кладзецца над войнамі і дзвярыма; бервяно, якое ляжыць на бэльках і служыць асновай пад кроквы; аполак, які закрывае прамежак паміж дошкамі ў столі; верхні вушак у дзвярах’ (палес., Нар. сл.), нашла́п ’тс’ (там жа), нашла́піць ’накрыць зверху’ (ТС), укр. палес. нашлопа ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’. Да шла́паць, шла́пнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, накласці зверху’, параўн. ашла́п, ашла́піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАВАГРУ́ДСКІ СТРОЙ,

традыцыйны комплекс бел. нар. адзення на Панямонні. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. ў Навагрудскім, Карэліцкім, Слонімскім і Лідскім р-нах Гродзенскай вобл. Аснову летняга жаночага гарнітура складалі кашуля-гарсоўка, андарак, фартух, гарсэт або бурносік. Кашулю-гарсоўку кроілі з гесткай, з прамым або сабраным на каўнерац рукавом, вузкім стаячым, утвораным брыжыкамі каўняром або без каўняра. Дробнаўзорысты геам. арнамент вышыўкі чырвонымі і чорнымі баваўнянымі ніткамі кампанаваўся ў вузкія паскі і размяшчаўся ўздоўж швоў злучэння гесткі са станам, па лініі разрэзу пазухі, на каўняры, нізе рукавоў. Андарак у клетку буйнога рапорту (найчасцей зялёна-блакітнага, зялёна-сіняга ці фіялетавага колераў) прасавалі ў буйныя складкі, падпяразвалі вузкім дэкар. поясам. Аднаполкавы фартух кроілі са скругленым нізам, аздобленым фальбонай. Гарсэт з чорнай шарсцянкі меў баску ў выглядзе 6—8 кліноў. Кароткі бурносік з белага валенага сукна шылі з маляўнічымі складкамі на спіне. Галаўныя ўборы — намітка або чорны ці чырвоны з круглымі вушкамі і ўзорыстымі шаўковымі стужкамі-завязкамі каптур, аздоблены па краях вушак каляровай аблямоўкай, парчовай тасёмкай, вышыўкай. Дзявочы галаўны ўбор — хустка з прышпіленай кветкай ці пяром. Шыю ўпрыгожвалі пацеркамі, стужкамі. Мужчынскае адзенне складалі кашуля, нагавіцы, камізэлька (з сіняй ці чорнай шарсцянкі з меднымі гузікамі, стаячым каўняром), касынка-каляшыйка. Галаўныя ўборы — саламяныя капелюшы, фуражкі. Верхнім адзеннем былі бурнос, сярмяга, капота, спанцэрка, кажух.

Літ.:

Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.

М.Ф.Раманюк.

Да арт. Навагрудскі строй. Маладуха ў верхнім адзенні з каптуром. Вёска Курылавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобл.

т. 11, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Наўспяце́нь (ныўспяцень) ’наадварот’: прыставіць дзверы ныўспяцень (Бяльк.). Магчыма, да рус. вспять ’назад’ (да пята, гл. Фасмер, 3, 363); аднак, зыходзячы з ілюстрацыі і ўдакладнення рэдактараў слоўніка, якія дадалі значэнне ’ўгару, увысь, высока’, можна звязаць з успяць ’падняць угару’ (да пяць, пну, гл.). Прымаючы пад увагу магіл. на́піта, напята ’насцеж’ (гл.) і пятніквушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі’, мае права на існаванне і іншая версія: да пята ’ніжняе гняздо, у якое ўстаўлялася драўляная вось дзвярэй’, тады наўспяцень значыла б ’не тым канцом восі (устаўлены дзверы)’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абапе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. абапёрся, ‑перлася; зак.

1. на каго-што. Налегчы на каго‑, што‑н., пераносячы на яго частку цяжару свайго цела. Камбат устаў, уладарна абапёрся рукамі на стол. Кулакоўскі. // аб каго-што. Прыхіліцца да каго‑, чаго‑н., выкарыстаць што‑н. як апору. Ён [Макар] абапёрся спіной аб вушак дзвярэй, закурыў. Асіпенка.

2. перан.; на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім‑н. Скуратовіч імкнецца абаперціся на нейкае асяроддзе, асабліва пасля ўяўных няшчасцяў. Барсток. // Пакласці што‑н. у аснову сваіх разважанняў, поглядаў, вывадаў. Было там і пра лядашчую лодачку, і пра марскую хваробу, і што наша каханне не абаперлася на ўстойлівы грунт жыцця. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)