Нашла́па ’бервяно ў зрубе, якое накладваецца паверх на асаду акон, дзвярэй’ (ТС), ’бервяно, якое кладзецца над войнамі і дзвярыма; бервяно, якое ляжыць на бэльках і служыць асновай пад кроквы; аполак, які закрывае прамежак паміж дошкамі ў столі; верхні вушак у дзвярах’ (палес., Нар. сл.), нашла́п ’тс’ (там жа), нашла́піць ’накрыць зверху’ (ТС), укр. палес. нашлопа ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’. Да шла́паць, шла́пнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, накласці зверху’, параўн. ашла́п, ашла́піць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)