Ашла́піць ’абхапіцца нагамі і рукамі’ (КЭС, лаг.), ’абняць’ (Яўс.), ’расстаўляць ногі пры яздзе па дарозе над невялікімі лужынамі (пра каня)’ (Шат.), абшлапіць (Куч.), ошлапіць ’абцягнуць, абціснуць, абкласці шчыльна (пра адзенне)’ і ’палажыць бэльку над вокнамі’ (КСТ). Ад шлапаць, шлапнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, ахапіўшы з бакоў’, да семантыкі параўн. польск. okroczyć ’абхапіць, акружыць’, okrakiem ’з расстаўленымі нагамі’ (ад krok).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)