*Сце́жа, стэ́жа: на всю стэжу ’насцеж’ (драг., З нар. сл.), параўн. укр. валын. на ўсю стежу ’тс’, рус. стежь, стежью ’тс’, польск. na ścieżą ’тс’. Першапачаткова, відаць, сцеж(а)/стэж(а) ’шула, слуп’ (да семантыкі параўн. пятнік ’вушак’: на ўвесь пятні́к ’насцеж’), што да *stežь ’кол, друк’ (гл. насцеж), параўн. славен. stẹ̑zje ’кол у стозе’ (гл. Сной у Бязлай, 3, 317), роднаснае *stežajь, * stežerъ, гл. сцежая, сцежар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)