Пішчы́, пішчыкі ’аер, Acorus calamus L.’ (ганц., пруж., ЛА, 1; свісл., Шатал.). Відаць, да пішч2 (гл.): расліна вылазіць з зямлі ў выглядзе завостранай трубкі < прасл.*ріха/і. Параўн. таксама пішчыкі (гл.). Не выключана сувязь з пішчаць (гл.), бо з ніжніх канцоў лістоў аеру дзеці робяць пішчыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
я́вар, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Дрэва сямейства кляновых з вялікімі пяцілопасцевымі лістамі; белы клён (у Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў парках і садах). Каля сцежкі пахіліўся явар да каліны.Багдановіч./‑у, узнач.зб.Пасадка явару.
2.‑у; толькіадз. Драўніна гэтага дрэва. Паркет з явару.
3.‑у. Абл.Аер. [Рэчка] нешырокая, з нізкімі берагамі, якія густа зараслі яварам, сітнягом і чаротам.Якімовіч.Не шумі, човен, па явару, не пужай качак маладзенькіх.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляпешнік ’алешнік’, ’альховыя кусты з гразкімі месцамі і сенажатнымі лажкамі’ (слаўг., Яшк.; Касп., Мат. Гом.), ’аер’ (ТС). Укр.лепішник ’асака’, лепешни́к, лепешня́к ’чарот лясны’, рус.лепёшник ’аер, ірны корань’, Acorus calamus L.’, смал. ’зараснікі альхі’, калін.шелеп ’алешнік’ (з перастаноўкай зычных), кур. ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ разан. ’мальва’, ніжагар. ’падбел’, алан.лепешня́к ’нізкі вярбіннік або алешнік’, варон.лепёшечник ’трыпутнік’, сарат. ’алтэй’; польск.lepiaśnik, lepiężnik ’белакапытнік, Pelasites Mill.’, ’падбел’, якія Слаўскі (4, 166) лічыць запазычаннем з усх.-слав. моў. У зах.- і паўд.-слав. мовах (славен.lepeník, lepíš ’падбел’) з кораня lop‑/lap‑. Можна меркаваць, што тут зліліся ў адну некалькі лексем: ад ле́пест (гл.) і лексемы са значэннем ’алешнік’, запазычаныя з фін., карэльск.leppä, эст.lepp ’алешына’ (Каліма, 152; Фасмер, 2, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЕАПАЗІТЫВІ́ЗМ,
адзін з асн. кірункаў філасофіі 20 ст.; форма пазітывізму. Узнік у 1920-я г. ў Аўстрыі, Германіі, Польшчы як спроба лагічна абгрунтаваць навук. веды. З сярэдзіны 1930-х г. яго цэнтрамі сталі Вялікабрытанія і ЗША. Асн. ідэі Н. бяруць пачатак у эмпірызме і фенаменалізме (Дж.Берклі, Д.Юм). Н. лічыць прадметам філасофіі мову, найперш мову навукі як спосаб выражэння ведаў, а таксама дзейнасць па аналізе гэтых ведаў. Ідэі Н. знайшлі адлюстраванне ў дзейнасці Венскага гуртка, на аснове якога склаўся лагічны пазітывізм (М.Шлік, Р.Карнап, О.Нейрат), і яго прыхільнікаў у Германіі (Р.Мізес, Г.Рэйхенбах), Вялікабрытаніі (Л.Вітгенштэйн, А.Дж.Аер, К.Попер), ЗША (Ч.Морыс) і інш. Метадам ачышчэння філасофіі ад «метафізікі» быў прызнаны т.зв. прынцып верыфікацыі, паводле якога праверка навук. асэнсаванасці і сапраўднасці выказванняў адбываецца шляхам параўнання іх з фактамі вопыту. На сучасным этапе існуюць 2 асн. разнавіднасці Н. — «лінгвістычны аналіз» у Вялікабрытаніі (Дж.Осцін, Г.Райл, П.Стросан і інш.) і аналітычная філасофія ў ЗША (У.Куайн, Н.Гудмен, А.Пап, М.Уайт і інш.). Лінгвістычны Н. выключае са сферы аналізу не толькі метафізічныя пытанні, але і філас. праблемы мовы навукі; мэтай аналізу лічыць разуменне характару ўжывання звычайнай мовы. Н. адыграў значную ролю ў развіцці сучаснай логікі, семіётыкі і філасофіі навукі. Гл. таксама Канвенцыяналізм, Лагічны атамізм.
Плю́шнік, плюшня ’аер трыснёгавы, Acorus calamiis L.’ (ТСБМ; ТС; Бейл.; брагін., Нар. словатв.; брагін., З нар. сл.), ’зараснік плюшчаю, Sparganitim simplex Mert. et Koch’ (брагін., Яшк.), ’зараснік аеру’ (БРС). Палескае (Карскі, Труды, 479). Сюды ж: плюшнік ’касач, Iris L.’ (ганц., Сл. ПЗБ), (буськова) плюшня ’тс’ (ТС), плюшня ’подсціл, балотная трава, падобная на аер; яе косяць, як замерзне балота’ (гродз., Сцяшк. Сл.), плюшняй ’чарот, Scirpus L.’ (карэліц., нясвіж., Весці, 4, 169), ’рагоз, Typha L.’ (ганц., Сл. ПЗБ). Адаптаваны балтызм. Параўн. літ.plušos, plušai ’рагоз’ (Атрэмбскі), pliūšė/pliūšė/pliūšis ’трыснёг’ (Арашонкава і інш., Весці, 4, 1969, 125), plūšė ’асака, Carex yracilis’. Сюды ж таксама плюсняг ’чарот’ (тамсама) — у выніку кантамінацыі лексем плюшняй і трыснёг (гл.), плюшнік ’месца на балоцістых лугах, дзе растуць асака, плюшчай, цыкута ядавітая’ (Яшк.). Гл. таксама плюшчай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
САЛІГО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА Размешчана каля г. Салігорск Мінскай вобл. Створана ў 1967 плацінай у сярэднім цячэнні р. Случ. Пл. 23,1 км², даўж. 24 км. найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 4,5 м. Аб’ём вады 55,9 млн.м³. Даўж. берагавой лініі 70 км. Катлавіна выцягнута з ПнУ на ПдЗ. 40% берагоў — штучныя. У верхняй і сярэдняй ч. берагі нізкія, забалочаныя або ўмацаваныя насыпамі; каля Салігорска выш. іх 1—3 м, у залівах нізкія, забалочаныя. Да затаплення на месцы вадасховішча быў забалочаны тарфяны масіў. Дно выслана торфам, ілам, пяском. Мелкаводдзі (глыб. да 2 м) займаюць каля 40% вадасховішча. Ёсць 4 буйныя залівы. Сярэдні шматгадовы сцёк 288 млн.м³. Рэгуляванне сцёку сезоннае, аб’ём вады аднаўляецца 4 разы за год. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады 1,5 м. Замярзае ў пач.снеж., лёд (таўшчыня да 50 см) трымаецца да канца сакавіка. Моцна зарастае; расліннасць (чарот азёрны, маннік вадзяны, аер звычайны, эладэя канадская, рдзесты, раскі і інш.) найб. пашыраны ў верхняй і сярэдняй ч. вадасховішча. Водзяцца плотка, акунь, шчупак, карась залаты, джгір, лешч, язь і інш. Выкарыстоўваецца для забеспячэння вадой прадпрыемстваў ВА «Беларуськалій», рэгулявання сцёку р. Случ, абваднення с.-г. угоддзяў. Вакол вадасховішча зона адпачынку. 2 санаторыі-прафілакторыі, лодачная станцыя. Вядзецца кантроль за хім. саставам вады ў сувязі з забруджваннем яе салявымі адваламі са Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
люстэ́рка, ‑а; Рмн. ‑рак; н.
1. Тое, што і люстра 1 (у 1, 2 знач.). Стаіць люстэрка аж да столі, На сценах граюць дываны.Бялевіч.Аер канчаўся, люстэрка затокі было зусім блізка.Хадкевіч.[Іра:] — Колер тваіх вачэй падобен на Балтыйскае мора: ніколі не ўловіш адцення яго колеру. А вочы — люстэрка душы.Гарбук.
2. Невялічнае люстра. У таксі, як і ў кожнай аўтамашыне, ёсць над рулём люстэрка.Брыль.Максім паставіў на скрыню чамадан, у века якога знутры было прыладжана люстэрка, і пачаў галіцца.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пі́каўкі ’аер, Acorus calamus’ (івац., Нар. сл.; івац., ЛА, 1), ’плюшчай, Sparganium L.’ (івац., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё, да пікаць? ’пішчаць’, бо з асноў лісцяў аеру рабіліся пішчалкі. Не выключана сувязь з піка} (гл.), шэраг раслін названы паводле дзідападобных лістоў і кіяхоў; у іншых слав. мовах падкрэсліваецца калючасць суквеццяў плюшчаю: славен.jėžak, польск.jeżogłówka. Славац. yeiöA/яv, рус.ежеголовка. ням.Igelkolben.