Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ае́р, -у, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства ароідных з доўгім мечападобным лісцем і паўзучым карэнішчам, з прыемным вострым пахам.
|| прым.ае́рны, -ая, -ае іае́равы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ае́р, -ру м., бот. аи́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ае́р, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства ароідных з доўгімі мечападобнымі лісцямі і тоўстым паўзучым карэнішчам, з своеасаблівым вострым пахам. Хлеб чорны, хлеб жытні, — Мацунак здаровы, Ты пахнеш аерам І лістам кляновым.Броўка.І тут жа травы розныя: валяр’ян, цыкута, святаяннік, а за імі, зусім у вадзе — трысцё, аер, кіёўкі.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЕ́Р
(Acorus),
род шматгадовых травяністых раслін сям. ароннікавых. 2 віды, пашыраныя ва ўмераных і субтрапічных зонах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі аер звычайны (Acorus calamus; нар. назвы — ірны корань, шувар, касатар, явар, ярай, яір). Расце на балотах, водмелях рэк, азёр, сажалак, старыц, канаў. Радзіма Усх. Азія; у 13 ст. як лек. расліна завезена ў Польшчу, у 16 ст. яго пачалі разводзіць у Зах. Еўропе. Аер злакавы, або акурус (Acorus gramineus), асабліва пашыраны ў Японіі, на Беларусі вядомы як акварыумная расліна.
Расліны аеру звычайнага выш. 30—120 см маюць характэрны пах. Сцябло прамое, лісце даўж. да 1 м. Карэнішча тоўстае, доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у цыліндрычных зялёных катахах даўж. 6—8 см. Плод — маланасенная сухая ягада. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча. Настой з яго ўжываецца для ўзбуджэння апетыту, як танізоўны сродак, прэпараты — пры лячэнні язвавай хваробы, гастрыту. Эфірны алей выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай і кандытарскай вытв-сці, парфумерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ае́рмбат Kálmus m -, -se
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ае́р
(тур. agyr)
травяністая расліна сям. ароннікавых з доўгім мечападобным лісцем і тоўстым паўзучым карэнішчам, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах па берагах вадаёмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ер ’Acorus L.’ (Кіс., БРС), аір ’Carex L. асака’ (Інстр. II, Бяльк., Касп.), айір (Янк. Мат.), агʼер (Сцяшк.). Усходнеславянскае запазычанне з тур.асман.aǵir. Гл. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 13.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аер, плюшнік
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
а́ирбот.ае́р, род. ае́ру м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)