Жу́чыць ’дакараць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус.жу́чить ’тс’. Параўн. серб.-харв.жу̏чити, жу́чити ’рабіць горкім, мучыць’ (відаць, ад жу̑ч ’жоўць, злосць’). Праабражэнскі (1, 239) звязваў жучить з жгут, што неверагодна. Мала верагодна і дапушчэнне Фасмера (2, 68) пра сувязь з жуда, жуткий. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 301, ЭИРЯ, 3, 65) лічыць звязаным з рус.дыял.жук ’сварка, шум’ (у СРНГ не зафіксавана) і жу́ка́ть ’дакараць, спрачацца, сварыцца, гаварыць ціха’. Гэта этымалогія мае больш падстаў. Ці не з польск.zuczyć ’навучыць’ (у рус. тады з бел.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зачы́р ’паз у ніжняй частцы бочкі, цэбра’ (гродз., З нар. сл.). Паводле формы, бязафіксны наз. ад дзеяслова зачырыць (Касп.), зачырці. Знач. кораня чыр‑ павінна быць ’рэзаць’. Сапраўды, у Насовіча маем чыркаць (нажом) ’рэзаць’, чыркану́ць ’рэзануць’. Гэта, відаць, варыянт і.-е. кораня *(s)ker‑ ’рэзаць’ (Покарны, 1, 938 і наст.), да якога з рознымі чаргаваннямі ўзыходзяць, магчыма, куртаты, курносы, чарот (гл.), рус.черта, чертить, літ.kertù, kir̃sti ’сячы, удараць’ і які мае тут форму čir‑ (параўн. čersti, Трубачоў, Эт. сл., 4, 75–76); гл. яшчэ Фасмер, 4, 349.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кажамя́ка ’гарбар, кушнер’ (БРС, Бяльк., Гарэц., Грыг., Касп., КЭС, лаг.; Нас., Шат., Яруш.). Укр.кожомʼяка, рус.кожемяка (у Даля без геаграфіі, ёсць зах.-бран., пск., цвяр.). Утворана на базе ўсх.-слав. словазлучэння мяти кожу; недахоп даных з рус. і ўкр. моўных тэрыторый прымушае меркаваць аб літаратурным характары слова або ва ўсякім разе яго вандроўным культурным характары. Магчыма, гэта ўтварэнне часоў Кіеўскай Русі; не выключана, што экспансія магла ажыццяўляцца на фальклорным (міфалагічным) узроўні. Аб гэтым сведчыць ст.-інд.carmamña, аналагічнае па структуры, гл. Фасмер, 2, 266.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казая́тка ’куртка’ (Грыг.; брасл., Нар. словатв.). Запазычанне з польск., параўн. польск.уст. (у Тротца, Ліндэ) kazyatka ’кафтан, куртка’ і засведчаныя ў XV–VII стст. такія формы, як kazyaka, kozyjaka, kazyjaczka і інш. Аб часе запазычання нельга сказаць нічога пэўнага: ст.-бел. мова ведала форму казыяка ’жаночы кафтан’ з XVI ст. Слаўскі (3, 27) адзначае, што ў польск. мове гэта заходняе запазычанне і прыводзіць швед.дыял. — kasjakka, дац.kasjak ’верхняе адзенне, кафтан’, а ў якасці крыніцы запазычання мяркуецца, відаць, франц.casaque ’кафтан, апанча, плашч’, гл. падрабязней казак4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбазу́ліць, разбязу́ліць ’распесціць’ (Арх. Федар., Сцяшк. Сл.; ваўк., рагач., Сл. ПЗБ), разбазу́ліцца ’раздурэцца’, ’панадзіцца, звыкнуцца’ (гродз., ваўк., Сл. ПЗБ; Нас.), разбазу́лены ’распусны, разбэшчаны’ (Сцяшк. Сл.); параўн. рус.смал.разбезу́литься ’разбалавацца, раздурэцца’, што да базу́лить ’балаваць каго-небудзь’, базу́льнік, базу́ла ’свавольнік’. Здавальняючая этымалогія зыходнага *базуліць адсутнічае, параўн. бязула ’гультай’, (< без + ул‑), гл. ЭСБМ, 1, 437. Няпэўна. Магчыма, роднасныя з рус.дыял.базли́ть ’крычаць’, базло́ ’крыкун’, ’злы чалавек, падманшчык’, ’горла’, этымалогія якіх няясная. Сюды ж і разбазы́ляць ’разпесціць, раздурыць’ (Янк. Мат.). Магчыма, гэта запазычанне з літ.bỹzulioti ’зыкаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рамшту́к, рамчу́к ’палачка на раму’ (Сл. ПЗБ). Вельмі падобна на германізм, параўн. ням.Rahmen, ням.-аўстр.Rahm ’рама’, ст.-в.-ням.ram ’падпора’ і ням.Stock ’палка’. Рамчук магло б разглядацца як адаптацыя замежнай словаформы з выкарыстаннем малапрадуктыўнага, але блізкага па гучанні суф. ‑чук, што тут не нясе памяншальнай семантыкі, уласцівай гэтаму элементу. Цяжка пагадзіцца з Лаўчутэ (Балтизмы, 129), што гэта літуанізм і дэмінутыўнае ўтварэнне ад рама (гл.) з элементам ‑амшт‑ балтыйскага паходжання, параўн. літ.ramstùkas ’тс’ < ramstis ’папярочная планка, падпорка, апора’, remti ’падпіраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіваваро́нка ‘птушка Coracias garrulis L., сіваграк’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Жыв. св., ЛА, 1), сіваронка ‘тс’ (Арх. Федар.), сі́вая варонка ‘тс’ (ЛА, 1), сіваўро́нка ‘тс’ (Сцяшк., Нар. лекс.), сі́ўка‑варо́нка ‘тс’ (Нас., Касп., Нар. лекс., ЛА, 1), сіва́я варона ‘тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1). Рус.сивоворо́нка, дыял.си́воронок, сиворо́нка; апошнія ў выніку гаплалогіі з сивоворон(ок) (Фасмер, 3, 616). Ад сівы і варона, гл. (Праабражэнскі, 2, 283; Фасмер, там жа). Ніканчук (БЛ, 9, 59) адмаўляе этымалагічную сувязь з варона — хутчэй гэта субстытуцыя слова грак, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
но́вы neu, Neu-; néuartig;
но́вае жыццё néues Lében;
зусі́м но́вы (fúnkel)nágelneu;
што но́вага? was gibt es Néues?;
гэ́та не́шта но́вае das ist neu, das ist was Néues;
Но́вы год Néujahr n -(e)s;
з Но́вым го́дам! viel Glück im Néuen Jahr;
Но́вы Запаве́трэл. Neúes Testamént;
Но́вы Свет die Neúe Welt;
◊
но́вы ве́нік чы́ста мяце́ néue Bésen kéhren gut
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)