Кажу́шыць ’калаціць, узнімаць скуру ўдарамі’ (Нас.). Відавочны экспрэсіўны характар утварэння (параўн. прыклады: «Не на смѣхъ ты его ловко кожушишь» (Нас., 240), і гэта зніжае надзейнасць супастаўлення слова з такімі балг. утварэннямі, як дыял. подкожушва се, подкожуши се ’аддзяляецца і ўспухае, узнімаецца (аб скуры, тынку)’ і больш далёкімі фармальна подкожуря се, подкожурявам се ’ўзнімацца, успухаць’. Калі дапусціць, што кажушыць ужывалася як тэрмін (у гарбарстве), бел. слова можна параўнаць з рус. дыял. кожемятить, кожемятиться ’валтузіцца, барукацца’. У любым выпадку да кажух ’скура і да т. п.’. Гл. кажух 1 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)