слуга́, ‑і, ДМ слузе, м.

1. У дарэвалюцыйным і замежным быце — чалавек для асабістых паслуг, прыслужвання. Загразла ў балоце панская брычка разам з панскаю сям’ёю, слугамі, коньмі, з усім панскім скарбам. Колас. — Тады паглядзім зблізку, што гэта за народ, — сказаў гаспадар і загадаў слузе: прасі! Маўр.

2. перан. Той, хто працуе ў імя каго‑, чаго‑н., адданы каму‑, чаму‑н. Каб у жыцці з праўдзівай жыў душою, З людзьмі на свеце добрымі дружыў, Каб я свайму народу быў слугою, Радзімаю, як маці, даражыў. Русак. Ідэальным паэтам для Купалы з’яўляецца паэт-грамадзянін — слуга народа. Івашын. // Той, хто выконвае чыю‑н. волю, з’яўляецца зброяй у чыіх‑н. руках. Слугі імперыялізму.

•••

Ваш пакорны слуга (уст.) — а) ужывалася замест «я» ў размове для выказвання пашаны да таго, з кім гавораць; б) ветлівая форма заканчэння пісьма, паслання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Qui se ipse laudat, cito derisorem invenit

Хто сам сябе хваліць, той хутка зробіцца пасмешышчам.

Кто сам себя хвалит, тот станет скоро посмешищем.

Гл.: Laus...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Cave amicum credas, nisi quem probaveris

Не лічы кагосьці сябрам, пакуль яго не выпрабаваў.

Не считай кого-либо другом, пока его не испытал.

бел. Хто ў бядзе і ў вялікім няшчасці не быў, той і праўдзівых прыяцеляў не знае. Шукай сабе сябра ў бядзе. Не той друг, што мёдам мажа, а той, які ў вочы праўду скажа.

рус. Человек не орех: сразу не раскусишь. Друг не испытанный, что орех не расколотый. Без беды друга не узнаешь. Чтобы узнать человека, надо с ним пуд соли съесть. Не изведан ‒ друг, изведан ‒ два. Не узнавай друга в три дня, узнавай в три года.

фр. C’est dans le besoin qu’on reconnaît ses véritables amis (Истинные друзья узнаются в беде).

англ. A friend in deed is a friend indeed (Друг в беде ‒ истинный друг).

нем. Den Freund erkennt man in der Not (Друга узнают в беде).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

арбітра́ж

(фр. arbitrage)

1) вырашэнне спрэчных пытанняў арбітрамі; трацейскі суд;

2) орган па вырашэнню гаспадарчых спрэчак;

3) камерцыйная дзейнасць, звязаная з выкарыстаннем розніцы цэн аднолькавых біржавых аб’ектаў (каштоўных папер, тавараў) на розных рынках, каб атрымаць прыбытак;

а. валютны — здзелка, якая дазваляе атрымаць прыбытак з розніцы ў курсах валюты на розных валютных рынках;

а. працэнтны — здзелка, якая дазваляе атрымаць прыбытак з розніцы ў працэнтных стаўках па розных валютах;

а. таварны — здзелка, якая дазваляе атрымаць прыбытак з розніцы ў цэнах на адзін і той жа тавар на розных рынках;

а. фондавы — здзелка, якая дазваляе атрымаць прыбытак з розніцы паміж курсамі адной і той жа каштоўнай паперы на розных рынках фіктыўнага капіталу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Qui cito laetatur, leviter dolet et lacrimatur

Хто хутка радуецца, той лёгка смуткуе і плача.

Кто скоро радуется, тот легко печалится и плачет.

Гл.: Post gaudia...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ingebildet

1. a уяўны;

~ sein быць пра сябе́ высо́кай ду́мкі, быць ганары́стым, зазна́цца;

der ~e Krnke прытво́рна хво́ры

2) той, хто мно́га аб сабе́ ўяўля́е, фанабэ́рысты;

auf sich (A) ~ sein высо́ка [мно́га] ду́маць аб сабе́, шмат з сябе́ стро́іць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

either1 [ˈaɪðə, ˈi:ðə] adj., pron.

1. ко́жны, любы́ з двух/люба́я з дзвюх; або́два, абе́дзве;

There were trees on either side of the street. Па абодва бакі вуліцы раслі дрэвы.

2. (у адм. ск.) ні той, ні другі́;

I’ve lived in New York and Chicago but I don’t like either city very much. Я жыў у Нью-Ёрку і Чыкага, але мне не падабаецца ніводзін з іх.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Але́й ’масла з льнянога або канаплянага семя, сланечніку’, алейніктой, хто алей рабіў, хто прадаваў алей’ (Янк. I), алейніца ’тс’ (Нас.), алейніктой, хто рабіў алей з канаплянага семя’ (Нас.), алейніца ’гліняны посуд, у якім трымаюць поснае масла’ (Інстр. I, Нас.), алейня ’завод, які выпрацоўвае алей’ (Янк. I, БРС, Нас., Касп.), алеены ’намаслены’ (Нас.), укр. олій, рус. олей, ст.-рус. олѣй, ст.-слав. олѣи, серб.-харв. о̀лāј, славен. ólej, чэш. olej, славац. olej, польск. olej, в.-луж. wolij, н.-луж. wolej. Запазычанне з лац. oleum. Форма олѣи ўзнікла пад уплывам lějǫ, liti ’ліць’. Гл. Фасмер, 3, 134. Версію аб грэчаскім паходжанні абараняў Маргуліс, AfslPh, 41, 171; AfslPh, 42, 123, які не бачыў іншага шляху тлумачэння ě ў ‑ějь. Згодна з яго версіяй, грэч. το ἔλαιον праз сандхі перайшло ў *ολαιον, якое дало олѣи і інш. Супраць гэтай версіі Фасмер, ZfslPh, 4, 411, які спасылаецца на тое, што форма *ολαιον нідзе не зафіксавана. Апрача гэтага, слова добра вядома заходнеславянскім мовам, што супярэчыць яго грэчаскаму паходжанню (гл. Фасмер, ZfslPh, 5, 3/4, 410).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прые́мны ’які прыносіць задавальненне, радасць; прывабны’ (ТСБМ), прыёмны ’ветлівы; удзячны’ (Ян.), прые́мны, ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (гродз., ЛА, 3), прыямне́йшы ’больш прыемны’ (дзятл., Сл. ПЗБ), прыёмны ’ветлівы; гасцінны’ (Сл. ПЗБ, ТС); таксама цікавыя прінёмчасты, прынёмцыстый ’тс’ (віц., гарад., ЛА, 3) з другасным узнаўленнем гістарычнага суф. ‑н‑, які асэнсоўваецца як пачатак займеннікавага кораня. Узыходзіць да прасл. *prijьmьnъjь, прэфіксальнага ўтварэння ад *jьmьnъjь з рэалізацыяй у заходніх і ўсходніх славян (ЭССЯ, 8, 230; параўн. Слаўскі, 1, 561 і SEK, 1, 346). Інакш ЕСУМ (2, 296), дзе ўсе вытворныя разам з зыходнымі формамі адносяцца да прасл. *imati. Польск. przyjemny ’прыемны’, чэш. příjemný, славац. príjemny, рус. дыял. прии́мный ’гасцінны, той, хто з ахвотай, ласкава, сардэчна прымае’, укр. приємний ’прыемны’, прийо́мний ’гасцінны’. Паводле Векслера (Гіст., 209), форма прые́мны запазычана з польск. przyjemny ’тс’, а лексема прыёмны — з рус. приёмный (там жа, 190); інакш Станкевіч (Зб. тв., 2, 156), які разглядае іх у агульным радзе з узае́мны, яе́чня, Трае́цкі, што проціпастаўляюцца рус. взаи́мный, яи́чница, Тро́ицкий. Гл. таксама пра бел. непрые́мны Унбегаўн, RÉS, 1929, 1–2, 19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сей м. р. ‘гэты’ (Ян., Сцяшк. Сл.; брэсц., ЛА, 2; Хрэст. дыял., ТС), се́е н. р. ‘гэтае’ (Ян.), сёй у спалучэннях сёй-той, той‑сёй ‘некаторыя людзі’, сёе‑то́е, то́е‑сёе, то́е ды сёе ‘некаторым рэчы’ (ТСБМ), сё і то ‘тс’ (ТС). Ст.-бел. сеи, сее (Альтбаўэр). Укр. сей м. р., ся, ся́я ж. р., се, се́е н. р.; рус. сей, сия́, сие́, стараж.-рус. сь (сии), си (сиꙗ), се (сиѥ), ст.-польск. si, sie, ст.-чэш. sen, sie, se, серб.-харв. са̂ј, си м. р., са, сај ж. р., се, ся н. р., славен. sej, бант. сей, сия́, сие́, ст.-слав. сь, си, се. Прасл. *sь(je), *si(ja), *se узыходзяць да і.-е. *ḱis; параўн. літ. šis ‘гэты’, лат. šis, ст.-прус. schis, літ. šì‑tas ‘гэты’, лац. cis ‘па гэты бок’, citrā ‘па гэты бок, унутры, пад, без’, citrō ‘сюды’, гоц. himma ‘гэтаму’, hina ‘гэтага’, ст.-в.-ням. hiutu ‘сёння’ і г. д.; гл. Траўтман, 304; Вальдэ-Гофман, 1, 192 і наст.; Торп, 87; Фасмер, 3, 591 і наст.; ESSJ SG, 2, 618–623.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)