часці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Невялікая частка, доля чаго‑н. [Соф’я Пармон:] — Гэтым людзям мы верым, як самім сабе. Яны — часцінка нас. «Маладосць». Часцінка мая ёсць у той перамозе, Якую ў змаганні здабыў мой народ. Прыходзька.
2. звычайна мн. (часці́нкі, ‑нак). Невялікія цвёрдыя крупіцы, частачкі якой‑н. масы, рэчыва. Залатаносны пясок прамываўся на аўчыне — пясок зносіла вада, а часцінкі каштоўнага металу заставаліся ў поўсці. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)