Кажушо́к ’памянш. да кажух, кароткі кажух’ (БРС, ТСБМ, Нас., Радч., Сержп., Грам.). Укр. кожушок ’тс’ (харк. і інш.), серб.-харв. (у Вука, Шулека) kožúšak ’памяншальнае да kožuh’. Нягледзячы на поўнае супадзенне гэтых слоў і спрыяльны геаграфічны крытэрый, меркаваць аб сепаратных сувязях пералічаных слоў вельмі цяжка па той прычыне, што гэта суфіксальныя ўтварэнні па вядомай і прадуктыўнай мадэлі. Розныя ўтварэнні з іншай памянш. суфіксацыяй (параўн. балг. дыял. кожушец, кожушче, укр. кожушка, серб.-харв. kòžušič і да т. п.) сведчаць, магчыма, аб незалежным утварэнні разглядаемых слоў; храналогія таксама няясная. Да кажух 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)