Вісельнік ’павешаны’ (БРС; КЭС, лаг.); ’варты шыбеніцы’ (Нас., Шат.), вісяльнік ’нядобры чалавек’ (Жд., 2). Укр. вішальник, рус. висельник, ст.-рус. висѣльникъ ’варты шыбеніцы’ (з XVII ст.). Відавочна, паходзіць ад viselʼь і суф. ‑nikъ; параўн. славен. víselj ’жолуд (у загадцы)’ < vis‑ěti і суф. ‑elʼь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)