Кікімо́ры ’чалавекападобныя істоты, нячысцікі жаночага полу’ (Нік., Няч.). Звычайна гэта слова разглядаецца як складанае. Першая частка да прасл. kyka, kykati або літ. kaũkas ’чорт’ (Бернекер, 1, 676; Фасмер, 2, 231), а другая — прасл. mora (серб.-харв. мо̀ра ’начная пачвара’, славен. móra ’тс’, чэш. můra ’тс’, польск. mora ’тс’ (Бернекер, 2, 76; Фасмер, 2, 232). Вельмі праблематычна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Або́з ’гуж павозак’ (БРС, Бяльк., КТС), укр. обіз, рус. обоз, чэш. oboz, польск. obóz да ob‑vozъ, гл. вязці. Арэальна абмежаванае слова, якое можна разглядаць або як запазычанне з адной славянскай мовы ў другую (у чэшскай і польскай з усходнеславянскіх) Махэк₂, 406, і немагчыма гаварыць аб яго праславянскім характары або запазычанні ці кальцы з неславянскіх моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абія́к, абіякі ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сцяшк., Жд.), відаць, да а‑бій‑ак, гл. біць. Параўн., аднак, Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 151–152, які бачыць тут кальку з літ. apmuštìniai, apmuštìnes ’клумпы, драўляны абутак, абабіты скурай’. Даслоўны пераклад літоўскага слова ’абабітыя’. Гэта версія, відаць, больш верагодная. У яе карысць сведчыць лінгвагеаграфія. Польскі адпаведнік obijaki, obijańce толькі на Аўгустоўшчыне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́ўжыць, до́ўжыцца, таксама даўжы́ць. Рус. должи́ть, укр. довжи́ти, чэш. dloužiti, серб.-харв. ду́жити і г д. Прасл. *dьlžiti ’тс’. Вытворнае ад прыметніка *dьlgъ ’доўгі’ (гл. до́ўгі). Агляд форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 211. Цікава, што гэта прасл. слова не з’яўляецца агульнаславянскім і ў мінулым было, відаць, праславянскім дыялектызмам; яго няма, напр., у польск. мове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драбі́ць ’драбіць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.). Рус. дроби́ть, укр. дроби́ти, польск. drobić, чэш. drobiti, балг. дробя́, ст.-слав. дробити. Прасл. *drobiti ’драбіць і да т. п.’ Лічыцца роднасным з гоц. gadraban ’выдоўбваць, высякаць’. Фасмер, 1, 539; Бернекер 1, 226; Трубачоў, Эт. сл., 5, 119. Слаўскі, 1, 166 (услед за Махэкам) непераканаўча звязвае слав. слова з літ. trapùs ’ломкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дро́жкі ’калёсы, вазок’ (БРС). Відаць, запазычанне з рус. дро́жки ’тс’ (як і ўкр. дро́жка; гл. Фасмер, 1, 540). Аб гэтым сведчыць адсутнасць гэтага слова ў гаворках. Рус. дро́жки < дрога́ ’брус, які злучае пярэднюю і заднюю восі павозкі’. Адсюль і рус. дро́ги ’від павозкі’. Магчыма, такога ж паходжання і бел. дро́гі ’калёсы, развалкі’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Журна́л ’кніга запісаў’, у пачатку XX ст. таксама ’часопіс’ (Гіст. лекс., 264). Рус. журна́л першапачаткова (пачатак XVIII ст.) ’дзённік, кніга дзённых запісаў’, потым (сярэдзіна XVIII ст.) ’літаратурнае выданне’ (Біржакова, Очерки, 167). Франц. journal ’дзённы запіс’, з XVII ст. ’выданне’, Блох-Вартбург, 347). Слова пашыралася ў большасці еўрап., у тым ліку слав. моў. У бел. з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зго́мтаць ’украсці’, ’скамячыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. калым. сго́мтать ’скамячыць’. Другое значэнне гэтага экспрэсіўнага слова ўказвае на магчымасць сувязі з коранем ком‑ (скамячыць; параўн. рус. скомкать), тады першае можна тлумачыць як ’скамячыўшы, схаваць’ і ’ўкрасці’. Фанетыка: азванчэнне ск‑ у зг‑, магчыма, экспрэсіўна ці ў выніку асіміляцыі ‑к‑ да прэфіксальнага з‑; т замест к, як экспрэсіўная дысіміляцыя ці проста субстытуцыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́ва (БРС, ТСБМ, Гарэц., КТС, Сцяц. Нар., Шат., Яруш.). Як і ўкр. кава, бел. слова з польск. kawa; Слаўскі, 2, 105. У польск. мове kaffa, kafa адзначаны ў другой палавіне XVII ст. З араб. kahwa ’кава’ і ’гатунак лёгкага віна’. Араб. адназвы краіны Kaffa, дзе расце кававае дрэва. Крыніца запазычання для польск. kawa — тур. kahve. Гл. кофе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кайло ’ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адкопвання кускоў горных парод; кірка’ (БРС, ТСБМ). Рус. кайла і кайло, без геаграфіі (Даль). Дабравольскі адзначае слова ў смаленых гаворках паводле СРНГ Урал. і інш. Бел. з рус., а тое з ням. Keil ’клін’, аднак Фасмер (2, 161) выказваў сумненне ў правільнасці гэтай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)